Пётар Машэраў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Пётар Міронавіч Машэраў | |
![]() |
|
| Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі БССР | |
|---|---|
| 1965 — 1980 | |
| Папярэднік: | Кірыла Мазураў |
| Наступнік: | Ціхан Кісялёў |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 26 лютага 1918 |
| Памёр: | 4 кастрычніка 1980 |
| Нацыянальнасьць: | беларус |
| Партыя: | КПСС |
| Адукацыя: | вышэйшая |
| Узнагароды: | Герой Савецкага Саюзу Герой Сацыялістычнай Працы |
Пё́тар Міро́навіч Машэ́раў (26 лютага 1918 — 4 кастрычніка 1980) — першы сакратар ЦК КП Беларусі; Герой Савецкага Саюзу і Герой Сацыялістычнай Працы.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Шыркі Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. У 1939 годзе скончыў Віцебскі пэдагагічны інстытут імя Кірава. З 1939 па 1941 гады працаваў настаўнікам матэматыкі і фізыкі ў горадзе Расон Віцебскай вобласьці. З 1942 па 1944 гады кіраваў партызанскімі атрадамі імя Шчорса і Ракасоўскага, за што яму было прысвоена званьне Героя Савецкага Саюзу. У 1943 годзе ўступіў у КПСС.
Пасьля вайны займаў розныя пасады ў кампартыі Беларусі, пакуль у 1965 годзе ня быў абраны на пасаду першага сакратара ЦК гэтай рэспублікі. У 1978 годзе яму было прысвоена званьне Героя сацыялістычнай працы.
Пётар Машэраў загінуў 4 кастрычніка 1980 году ў аўтамабільнай катастрофе: на шляху яго картэжа, суправаджанага ДАІ, нечакана выехаў грузавік, гружаны бульбай (ГАЗ-53 экспэрыментальнай базы Жодзіна). У народзе хадзілі шматлікія чуткі аб дачыненьні КДБ да гэтай трагедыі (нібы з мэтай прыбраць папулярнага кандыдата на пост старшыні ЦК КПСС), аднак пэўных сьведчаньняў гэтаму так і не знайшлося. Катастрофу ня лічыць выпадковай і Вячаслаў Кебіч, першы прэм’ер-міністар незалежнай Беларусі.[1]
У 1990-х гадох адзін з цэнтральных праспэктаў Менску названы яго імем (аднак у 2005 быў ізноў пераназваны ў праспэкт Пераможцаў, а праспэктам Машэрава былі названыя тры іншыя вуліцы).[2] Дачка Пятра Машэрава, Натальля Машэрава, выстаўляла сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 года ў Беларусі, аднак затым зьнялася з выбараў.
| Папярэднік Кірыла Мазураў |
Першы сакратар ЦК КП(б)Б 1965-1980 |
Наступнік Ціхан Кісялёў |
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Премьер-министр Беларуси в 1990—1994 годы Вячеслав КЕБИЧ: Авария, в которой погиб Машеров, не была случайной…(рас.)
- ^ Глава государства принял решение о переименовании ряда улиц Минска.(рас.)
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Праект Андрэя Караленка: "Гибель Машерова: Легенды, фальсификации и «фигура умолчания»"(рас.)
- Успаміны сучасьніка У. А. Разумнага аб Машэраве (рас.)
| Сьпіс кіраўнікоў Беларусі з 1918 году | |
|---|---|
| Беларуская Народная Рэспубліка (з 1918); у выгнаньні з 1919 |
|
| Беларуская ССР (1919-1991) Першыя сакратары |
|
| Рэспубліка Беларусь 1991-1994, Старшыня вярхоўнага савета; з 1994, Прэзыдэнт |
|
|
«◊» - ураджэнцы Беларусі; «*» - дзейнічаюць зараз
|
|
