Пётар Сяўрук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сяўрук.
Пётар Сяўрук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1905(1905)
Скідзель, Гарадзенскі павет
Памёр 4 кастрычніка 1929
там жа
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, публіцыст
Мова беларуская

Пётар Якаўлевіч Сяўрук (1905, Скідзель, Гарадзенскі павет4 кастрычніка 1929, там жа) — беларускі паэт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў са шматдзетнай сям’і, якая ў час Першай сусьветнай вайны ў выніку бежанства апынулася ў Ліпецку. Тут пачаў вучобу. У 1921 годзе вярнуўся ў бацькамі ў Скідзель. Актыўна ўключыўся ў работу Таварыства беларускай школы, Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Арганізаваў публічную бібліятэку ў Скідзелі, да 1928 году быў старшынём Гарадзенскай акруговай управы ТБШ. Сябраваў з паэтам М. Васільком. У 1925—1928 гадах шмат разоў арыштоўваўся і некалькі месяцаў правёў у гарадзенскай турме.

Вясной 1929 году, бачачы, што левы беларускі рух канчаткова падпарадкаваўся дыктаванаму з усходу курсу, П. Сяўрук зьвярнуўся да лідэраў беларускага пасольскага клюбу «Змаганьне» (зь лідэрам якога Ігнатам Дварчаніным перапісваўся) зь лістом, у якім выказаў сваё бачаньне тагачаснай сытуацыі. Ліст Пятра Сеўрука ня быў надрукаваны. 4 кастрычніка 1929 году заўчасна памёр ад сухотаў.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурную творчасьць пачаў, відаць, у 1923 годзе з апавяданьня «Тайна маны» (засталося ў рукапісе). Паводле сьцьверджаньня У. Калесьніка, у сярэдзіне 1920-х г. друкаваў допісы, вершы, фэльетоны ў віленскіх газэтах пад псэўданімам Плебей, аднак гэтыя публікацыі дагэтуль ня выяўленыя. Пасьля сьмерці паэта засталіся сшыткі з рукапісамі, якія захоўвала яго малодшая сястра М. Мазалеўская. Частка з гэтых твораў была ёю апублікаваная ў 1986 годзе ў часопісе «Літаратура і мастацтва».

Паэзіі П. Сяўрука ўласьцівыя тэмы свабоды творчага самавыяўленьня («Маё»), традыцыйнага сялянскага нараканьня на нядолю («Песьня ратая-беларуса») і матывы хрысьціянскай любові да людзей як галоўнага пачатку чалавечых узаемадачыненьняў («Мне ня страшна»). У абсягу пэйзажнай лірыка П. Сяўрук актыўна насьледаваў паэзіі М. Багдановіча («Агарнуліся родныя далі туманамі», «Адказ на пытаньне Максіма Багдановіча»).

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Багдановіч, І. Э. Сяўрук Пётр // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 479. — 480 с. ISBN 5-85700-168-4
  • Сяўрук Пётр Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў і іншыя. Том 15: Следавікі — Трыо. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2002. — С. 363—364.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]