Пётра Крачэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётра Крачэўскі
Першы прэзыдэнт БНР
сьнежань 1919 — 8 сакавіка 1928
Міністар фінансаў БНР
красавік 1918 — травень 1918
Папярэднік: Гелій Белкінд
Наступнік: Тодар Вернікоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 жніўня 1879(1879-08-07)
в. Дубна Гарадзенскі павет, Расейская імпэрыя
Памёр: 8 сакавіка 1928(1928-03-08)[1] (48 гадоў)
Прага, Чэхаславаччына
Партыя:
Адукацыя:

Пё́тра Анто́навіч Крачэ́ўскі (таксама сустракаецца напісаньне Крэчэўскі[2][3][4], 7 жніўня 1879, в. Дубна Гарадзенскага павету[5] — 8 сакавіка 1928, Прага) — беларускі палітычны дзяяч, гісторык, пісьменьнік. Удзельнік Усебеларускага зьезду 1917 году. Сябра Рады БНР, 3-і старшыня Рады БНР.

Нарадзіўся 7 жніўня 1879 году ў вёсцы Дубна (сучасны Мастоўскі раён) у сям’і вясковага праваслаўнага дзяка.[5] Яго дзяцінства і юнацкія гады прайшлі на Кобрыньшчыне, у вёсцы Верхалесьсе. Атрымаў пачатковую адукацыю ў мясцовай Верхалескай вучэльні Кобрыньскага павету. Скончыў Жыровіцкую духоўную вучэльню. Пасьля паступіў у Літоўскую духоўную сэмінарыю ў Вільні, якую скончыў у 1902 годзе.[5]

Працаваў настаўнікам у царкоўна-прыходзкай школе ў мястэчку Ялоўка каля Сьвіслачы Ваўкавыскага павету.[5] Неўзабаве пакінуў пасаду ў царкоўна-прыходзкай школе і пайшоў працаваць народным настаўнікам. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах. У 1909—1914 гг. працаваў у Віленскім дзяржаўным банку[5] на пасадзе інспэктара дробнага крэдыту.

З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў 1914 г. у царскую армію, дзе служыў вайсковым урадоўцам. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. застала яго на гэтай пасадзе ў Барысаве. У гэты ж час ён далучыўся да Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1917 г. Крачэўскі быў старшынём Барысаўскага савету салдацкіх і рабочых дэпутатаў.[5]

У сьнежні 1917 г. — дэлегат Першага ўсебеларускага зьезду, абраны ў склад ягонага выканаўчага камітэту. Удзельнічаў у абвяшчэньні Беларускай Народнай Рэспублікі. З 19 лютага 1918 г. ён у складзе першага беларускага ўраду (Народнага Сакратарыяту) выконваў абавязкі дзяржаўнага кантралёра. Ва ўрадзе БНР Пятро Крачэўскі з красавіка па травень 1918 зьяўляўся таксама народным сакратаром фінансаў БНР, народным сакратаром гандлю і прамысловасьці, узначальваў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату.

. У сьнежні 1919 году абраны прэзыдэнтам Рады БНР. Выконваў гэты абавязак да канца жыцьця.

На эміграцыі ў Празе стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпляматычную дзейнасьць, наладзіў інфармаваньне заходнеэўрапейскіх краінаў пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі.

З 26 верасьня па 30 верасьня 1921 году склікаў Першую Нацыянальна-палітычную нараду беларускіх арганізацыяў з акупаванай бацькаўшчыны і з-за мяжы, якая асудзіла дамову ў Рызе і пацьвердзіла ідэалы незалежнасьці Беларусі. Крачэўскі дамогся ад ураду Чэхаславаччыны стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі Архіў у Празе. У 1926 годзе выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь».

Крачэўскі супрацьстаяў бальшавіцкаму ціску, скіраванаму на ліквідацыю Ўраду БНР. Прынцыпова не прызнаў легітымнасьці БССР.

Магіла Пётры Крачэўскага на Альшанскіх могілках у Празе

Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мандаты БНР (Даклад чытаны ў Беларускім Студэнцкім Клюбе ў Празе 16 студзеня 1926), «Бюлэтэнь Рады БНР» Прага 1926 №1, Перадрук — Спадчына, 1993, №1
  • Шэраг паэтычных і драматургічных твораў, эсэ й артыкулаў, прысьвечаных асобам і падзеям беларускай гісторыі, у тым ліку «Скарына і незалежнасьць».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]