Апостал Пётар
Сьвяты Пётра, Сымон-Пётра — адзін з дванаццаці першых вучняў (апосталаў) Ісуса Хрыста, узгадваецца ў Новым Запавеце. Галілейскі рыбак, брат Андрэя Першазваннага, менавіта брат прывёў яго да Ісуса. Пётар быў найбліжэйшым вучнем Хрыста. Пятра лічаць за сьвятога каталікі, праваслаўныя і іншыя хрысьціяне.
Біскуп Антыохіі, пазьней біскуп Рыму. Cучасная традыцыя лічыць яго першым рымскім папам. Быў асуджаны рымскімі ўладамі на ўкрыжаваньне, па паданьні прасіў укрыжаваць яго ўніз галавой. Дата сьмерці дакладна не вядома, паводле адных зьвестак 13 кастрычніка 64 году, паводле іншых — 29 чэрвеня 69 году. Пахаваны ў пячорах, над якімі зараз Сабор сьвятога Пятра ў Ватыкане.
У выяўленчым мастацтве паказваецца з двума ключамі нібыта ад Царства Нябёснага.
Мусульмане-шыіты лічаць, што Сымон-Пётар (Шамаон) быў абраны Богам у намесьнікі Ісусу (Ізе).
Імя [рэдагаваць]
Сапраўднае імя Шымон (на іўрыце: שמעון — слухаючы і пачуўшы). Ад Ісуса атрымаў мянушку Кефас (па-арамэйску: כיפא — камень, скала). Пры перакладзе на грэцкую мову, часьцінка скалы ці галька — Пэтра (Πέτρα), слова жаночага роду. Сьвяты Мацьвей, а за ім сьвятыя Марк, Лука і Ян у сваіх Эвангельлях выправілі жаночы род на мужчынскі, атрымалася Петрос (Πέτρος) — на лацінскай мове Petrus. Гэтак атрымалася Пётар ці Сымон-Пётр, у мусульманаў — Шамаон бэн Ёнах.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Апостал Пётар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па рэлігіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
||||||||
|
||||||||