Піка-дэ-галья
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Піка-дэ-галья (па-гішпанску: pico de gallo — «дзюба пеўня») — сьвежы соус з раздробненых памідораў, лука і чылі.
У гэтым соусе з фаміліі сальса могуць прысутнічаць і іншыя інгрыдыенты, напрыклад лайм, лімоны, авакада, агурок і радыска.
У некаторых рэгіёнах Мэксыкі пад Pico de gallo разумеюць агароднінную салату з сокам лайму і салёнага парашка з чылі, у той час як пад сальсай там разумеюць «Salsa picada» або «Salsa Mexicana», таму што яна ўтрымлівае колеры сьцяга Мэксыкі — чырвоны (памідоры), белы (лук) і зялёны (перац).