Пілавіньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пілавіньне

Пілавіньне — дробная стружка, якая атрымліваецца пры пілаваньні драўніны. Даўжыня часьцінак пілавіньня залежыць ад тыпу і тэхналягічных парамэтраў рэжучага інструмэнта, у выніку работы якога яны ўтвараюцца. Згодна з прынятай клясыфікацыяй іх даўжыня не перавышае 50 мм (больш буйныя часьцінкі прынята адносіць да трэскі).

Пілавіньне зьяўляецца адходам дрэваапрацоўкі, аднак яно знайшло шырокае прымяненьне ў якасьці мясцовага паліва, як матэрыял для стварэньня прэсаваных прамысловых вырабаў, падсьцілу для жывёлаў (часьцяком пры зьмешваньні з торфам ці саломай), у якасьці мульчырвальнага матэрыялу ці як субстрат для міцэліяў.

Пілавіньне зьмяшчае каля 70% вугляводаў (цэлюлёза і гэміцэлюлоза) і 27% лінгіну. Балянс хімічных рэчываў: 50% вугляроду, 6% вадароду, 44% тлену і калю 0,1% азоту.

Некаторыя фізыка-мэханічныя ўласьцівасьці пілавіньня:

Пілавіньне драўнянае Насыпная шчыльнасьць, кг/м³ Вільготнасьць, % Характэрныя памеры, мм Каэфіцыент паруснасьці
сухое 220-420 8-15 да 50 0,13-0,8
вільготнае 320-580 болей за 15 >> няма зьвестак

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пілавіньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў