Піла ІІ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Піла ІІ
Saw II
Жанр крывавы жах[d], крымінальны фільм[d] і slasher film[d]
Рэжысэр Дэрэн Лін Босман
Сцэнарыст
Прадусар Грэг Гофман, Орэн Коўлес, Марк Бург
У ролях Доні Ўолбэрг, Тобін Бэл, Шоўні Сьміт, Эрык Кнудсэн, Фрэнкі Джы, Глен Пламэр, Эмануэль Воджэр, Бэвэрлі Мітчэл, Тымаці Бёрд, Дына Маер, Лірык Бэнт, Ноам Джэнкінз, Тоні Напо
Кампазытар Чарлі Клазье, Мэйнард Джэймз Кінан
Апэратар
Мантаж Kevin Greutert[d]
Вытворчасьць Lions Gate Entertainment
Распаўсюд Lionsgate Films[d] і Netflix
Дата выхаду 28 кастрычніка 2005 году
Працягласьць 88 хв.
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $4 000 000
Прыбытак 147 700 000 $
Папярэдні Піла
Наступны Піла ІІІ
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Піла ІІ» — трылер 2005 году. Гэта працяг фільму «Піла», які выйшаў у 2004 годзе. Рэліз фільму адбыўся 28 кастрычніка 2005 году. У Аўстраліі фільм выйшаў толькі 1 сьнежня 2005 году.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рашэньне аб запуску ў вытворчасьць другой часткі фільму было прынята адразу жа па сканчэньні дэбютнага ўікэнда арыгінальнага фільму. Прэм’ера таксама была прызначаная на Гэлаўін.
  • Здымкі фільма доўжыліся 25 дзён.
  • Рэжысэр карціны — Дарэн Лін Босман напісаў сцэнар пад назовам «Нявыкрутка» (The Desperate) яшчэ два гады назад, але ніводная студыя не згаджалася даць дабро на пастаноўку паўнамэтражнай карціны на аснове дадзенага скрыпту.
  • Пасьля посьпеху першага фільма Дарэну прапанавалі перапрацаваць свой сцэнар з улікам спэцыфікі і атмасфэры «Пілы», а таксама ўзначаліць здымачны працэс. Дарэн з радасьцю пагадзіўся.
  • Увесь здымачны працэс праходзіў у адным будынку.
  • Па патрабаваньні MPAA стваральнікам фільма прыйшлося адклікаць постэры, якія ўжо паступілі ў кінатэатры, бо на іх былі намаляваныя два адсечаных пальца, што супярэчыць правілам рэклямаваньня фільму.
  • У пачатковай сцэне фільма Дарэн Лін Боўсман згуляў Канструктара, калі ён зашывае ключ у вока Майкла.
  • У яме са шпрыцамі было каля 120 000 шпрыцаў.
  • Сцэну, у якой дэтэктыў Мэцьюз ідзе па холе, для таго каб забраць свайго сына з паліцэйскага ўчастку, здымалі ў касьцюмернай для актораў.
  • Шоўні Сьміт была цяжарная падчас здымак фільму, але яна нікому не сказала аб гэтым.
  • Большасьць актораў не атрымала апошнія 25 старонак сцэнара. Толькі акторы, якія ўдзельнічаюць у апошняй сцэне, ведалі развязку фільму.
  • Чатыры чалавека на працягу чатырох дзён замянялі сапраўдныя іголкі гумовымі для ямы са шпрыцамі.
  • Імя Канструктара — Джон Крамэр.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]