Піма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
прадстаўнікі народа Піма

Піма, саманазва — акімэль-аадхам (Pima, Akimel O’odham) — індзейскае племя групы аадхам, якая ўваходзіць у больш буйную культурную групу пуэбля. Піма пражываюць у цэнтральнай і паўднёвай частцы штата Арызона (ЗША), а таксама ў мэксыканскім штаце Санаран. Саманазва азначае «рачныя людзі». Блізкароднаснымі плямёнамі зьяўляюцца тахона-аадхам («пустынныя людзі», раней вядомыя як Папагена), хіа-кед-аадхам і цяпер зьніклае племя сабайпуры. Назва «Піма», відаць, паходзіць ад фразы на мясцовай мове, якая азначае «не разумею», што часта выкарыстоўвалася пры кантакце зь першымі эўрапейцамі.