Піна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Піна
Піна
Піна, краявід зь Пінскага моста
Агульныя зьвесткі
Выток каля вёскі Пераруб Іванаўскага раёну
Вусьце у межах Пінску
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 40 км
Сярэднегадавы сьцёк 8,6 м³/с
Плошча басэйну 2460 км²
Нахіл воднай паверхні 0,01 ‰

Пі́на — рака на беларускім Палесьсі ў Іванаўскім і Пінскім раёнах Берасьцейскае вобласьці, левая прытока Прыпяці. Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 2460 км². Выдатак вады ў вусьці 8,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,01%.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля вёскі Пераруб Іванаўскага раёну (паводле меркаваньня некаторых дасьледнікаў, каля в. Дубай Пінскага раёну[1]), вусьце ў межах Пінску. Цячэ нізінай Прыпяцкае Палесьсе.

Даліна невыразная, зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Рэчышча слабазьвілістае, шырынёй 30—40 м. У выніку каналізацыі лукавіны выпрастаныя, рэчышча паглыбленае на перакатах.

Воднасьць ракі падтрымліваецца перакідам часткі сьцёку з Прыпяці праз сыстэму Выжаўскага і Белаазерскага каналаў. Піна зьяўляецца часткаю Дняпроўска-Бужанскага каналу[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 455.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.