Пінас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэканструкцыя галяндзкага Пінасу XVII стагодзьдзя, Kalmar Nycke

Пінас (па-ангельску: pinnace) — у XVI стагодзьдзі ветразева-вясьлярнае судна. Выкарыстоўвалася як посыльнае, выведвальнае, гарматная лодка, ці як працоўны баркас карабля. Магло быць разборным. У XVII—XVIII стагодзьдзях трохмачтавае судна. Атрымаў распаўсюд у паўночнай Эўропе.

У кругасьветным плаваньні Дрэйка меліся 4 разборныя пінасы, якія згулялі вялікую ролю ў выведцы гішпанскіх берагоў і сувязі паміж караблямі. Да канца плаваньня ўсе былі страчаны[1].

У пачатку XVII стагодзьдзі на поўначы Эўропы зьявіўся пінас, некалькі нагадвалы флейт, але які значна адрозьніваўся ад яго меней увагнутымі шпангоўтамі і плоскаю кармою. Пярэдняя частка карабля сканчалася амаль прастакутнаю папярочнаю пераборкаю, якая распасьціраецца па вышыні ад палубы да паўбака. Такая форма пярэдняе часткі судна праіснавала да пачатку XVIII стагодзьдзя. Пінас быў даўжынёю да 44 м, меў тры шчоглы і магутны бушпрыт. На грот- і фок-шчоглах паднімалі прамыя вэтразі, на бізань-шчогле — бізань і над ёю круйсэль, а на бушпрыце — блінд і бом-блінд. Водазьмяшчэньне пінасаў 150—800 т. Прызначаліся яны галоўным чынам для гандлёвых мэтаў.

У пазьнейшы пэрыяд пінас невялікіх памераў узброены вэтразем мог выкарыстоўвацца для транспартаваньня паведамленьняў паміж лінейнымі караблямі, для ўваходу ў гавань наперадзе флёту, падхвата пошты і т. д.

У Рэчы Паспалітай для Пінасу выкарыстоўвалі назву Пінка. Гэты карабель можг плаваць амаль ва ўсіх водах ў Балтыйскім моры. Выкарыстоўваецца для прыкрыцьця вялікіх судоў, патруляваньня, канвояў, захопа пунктаў гандлю ворага і г. д.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Можейко, И. В. В Индийском океане. Очерк истории пиратства в Индийском океане и Южных морях. М., Наука, 1977, с. 40-59.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]