Піраньі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Піраньі
Piranha fish.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Падцарства Эўмэтазоі
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Надкляса Рыбы
Кляса Касьцявыя рыбы
Надатрад Касьцістыя рыбы
Атрад Карпападобныя
Падатрад Харацынападобныя
Сямейства Піраньевыя
Род Піраньі
Бінамінальная намэнклятура
Serrasalmus

Піраньі, піраньні (Serrasalmus) — род прэснаводных рыб сямейства піраньевых атрада карпападобных.

Пашыраны ў басейнах рэк Амазонка, Арынока і іншых рэк у паўночна-ўсходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі. Разам зь піраньямі родаў Рузвэльтыела і Пігацэнтрус складаюць падсямейства драпежных піраньяў (каля 25 відаў).

Даўжыня да 35, зрэдку да 60 см. Цела высокае, сьціснутае з бакоў. Ёсьць тлушчавы плаўнічок. Моцныя сківіцы, на верхняй да 66, на ніжняй да 77 вострых кліналадобных зубоў. Арыентуюцца пераважна пры дапамозе зроку і нюху.

Чародныя рыбы. Зграя піраньяў за некалькі хвілін здольная зьнішчыць жывёлу масай каля 50 кг.

Аб’екты акварыюмнага рыбаводзтва.