Пісьменства
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пісьменства — форма фіксацыі вуснай мовы, што служыць для зносінаў паміж людзьмі на адлегласьці і замацаваньня ў часе.
Пісьменства выкарыстоўвае пэўную сыстэму знакаў (малюнкаў, ерогліфаў, літараў), і паводле аб’ёму значэньня, якое перадае адзін знак, вызначаюцца 4 адмены пісьма: піктаграфічнае (або малюнкавае; знак перадае агульны сэнс выказваньня), ідэаграфічнае (знак перадае значэньне аднаго слова), складовае (або сылябічнае; знак перадае пасьлядоўнасьць гукаў), літарна-гукавое (або фанаграфічнае; знак перадае адзін гук).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Пісьменства — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |