Пітагор
| Пітагор | |
| Πυθαγόρα | |
| Бюст Пітагора ў Капіталійскім музэі ў Рыме | |
| Дата нараджэньня | прыбл. 570 да н. э. |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Сідон ці Самас |
| Дата сьмерці | прыбл. 490 да н. э. |
| Месца сьмерці | Мэтапонт, Італія |
| Школа/традыцыя | Пітагарэйская школа |
| Пэрыяд | Старажытнагрэцкая філязофія |
| Кірунак | Заходняя філязофія |
| Асноўныя зацікаўленасьці | філязофія, матэматыка, музычная гармонія, этыка, палітыка |
| Значныя ідэі | Музыка сфэраў, Пітагарэйскі лад, Тэарэма Пітагора |
| Аказалі ўплыў | Талес зь Мілету, Анаксымандар |
| Наступнікі | Філалай, Алкмеон Кратонскі, Пармэнід, Плятон, Эўклід, Эмпэдокл, Гіпас, Ёган Кеплер |
Піфаго́р Самоскі (па-старажытнагрэцку: Πυθαγόρας ὁ Σάμιος, па-лацінску: Pythagoras;, 576, востраў Самас — 496 да н. э., Мэтапонт): старажытнагрэцкі філёзаф, заснавальнік пітагарэізму.
Зьвесткі пра жыцьцё й дзейнасьць маюць пераважна легендарны характар. На 5-ы год праўленьня Палікрата ён пераехаў у Кратон, дзе стварыў рэлігійнае брацтва, у якім навучаў пра правілы маральнай чысьціні, містыку лікаў, гармонію сфэраў і адраджэньне пасьля сьмерці. Яго навучаньні й палітычная дзейнасьць выклікалі процідзеяньне, і ён быў вымушаны, ужо ў сталым узросьце, перасяліцца ў Мэтапонт. Вучэньне Пітагора заставалася папулярным да позьняй антычнасьці.
Пітагору прыпісваецца доказ тэарэмы аб суадносінах бакоў простакутнага трыкутніка. Зь яго імем зьвязваюць вучэньні пра цотныя й няцотныя, простыя й складаныя лікі, пра арытметычныя, геамэтрычныя й гарманічныя прапорцыі й сярэднія.
Існуе шмат скульптурных і іншых выяваў Пітагора, але верагоднай не прызнаецца аніводная, бо ўсе выявы, прыдатныя для іканаграфічнага дасьледаваньня, былі створаныя не раней за сяр. 5 ст. да н. э.. Мяркуецца, што ён быў прыгожы, меў звычку насіць доўгую бараду, а на галаве залатую дыядэму, і апранацца на ўсходні лад.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Пітагор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў