Пітэр Паўль Рубэнс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пітэр Паўль Рубэнс
Wenceslas Hollar - Rubens (State 1).jpg
Імя пры нараджэньні: Пітэр Паўль Рубэнс
Нарадзіўся: 28 чэрвеня 1577
Зігэн
Памёр: 30 траўня 1640
Антвэрпэн
Нацыянальнасьць: флямандзец
Грамадзянства: Фляндрыя, Нідэрлянды
Заняткі: малюнак
Плынь: барока

Пітэр Паўль Рубэнс (28 чэрвеня 1577, Зігэн — 30 траўня 1640, Антвэрпэн) — флямандзкі мастак і прыхільнік экстравагантнага стылю барока, які падкрэсліваў рух, колер і пачуцьцёвасьць. Творчасьць Рубенса ёсьць арганічны сплаў традыцыяў рэалізму Пітэра Брэйгеля Старэйшага з дасягненьнямі вэнэцыянскай школы.

Акрамя фундацыі вялікай студыя ў Антвэрпэне, якая вырабляла карціны, карыстаючыеся попытам сярод шляхецтва ўсёй Эўропы, Рубэнс быў адукаваным гуманістычным навукоўцам, калекцыянэрам твораў мастацтва, і дыпляматам. Пітэр быў прысьвечаны ў рыцары, як каролём Гішпаніі Філіп IV, гэтак і каралём Ангельшчыны Карлам I. Акрамя маштабных працаў на мітаяагічныя й рэлігійныя тэмы заўмаўся пісаньнем партрэтаў і пэйзажаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рубэнс нарадзіўся ў Зігэне, Вэстфалія, у сям’і Яна Рубэнса й ягонай жонкі Марыі. Ягоны бацька належыў да кальвінізму, а маці зьбегла з Антвэрпэна ў Кёльн ў 1568 годзе, пасьля павелічэньня рэлігійных узрушэньняў і перасьледу пратэстантаў у пэрыяд панаваньня ў Гішпанскіх Нідэрляндах Фэрнанда Альварэса дэ Таледа. Ян Рубэнс быў юрыдычным дарадцам і палюбоўнікам Ганны Саксонскай, другой жонкі Вільгэльма Аранскага, ён жыў на той час у палацы ў Зігэне ў 1570 годзе. Пасьля зьняволеньня Ян Рубэнса з-за рамана з Ганнай у 1577 годзе нарадзіўся Пітэр Паўль Рубэнс. Сям’я вярнулася ў Кёльн на наступны год. У 1589 годзе, праз два гады пасьля сьмерці бацькі, Рубэнс з маці пераехаў у Антвэрпэн, дзе быў хрышчоны ў каталіцтва. Рэлігія заўмала бачнае месца ў вялікай частцы працаў Рубэнс, калі пазьней ён стаў адным зь вядучых мастакоў каталіцкага контррэфармацыйнага стылю жывапісу[1]. Рубэнс пісаў: «Мой запал зыходзіць зь нябёсаў, а не ад зямных разважаньняў».

У Антвэрпэне Рубенс атрымаў гуманістычную адукацыю, вывучаючы латынь і клясычную літаратуру. У чатырнаццаць гадоў ён стаў вучнем ў Тобіаса Вэргахта. Пасьля ён вучыўся ў двух вядучых мастакоў горада таго часу, пэрыяду позьняга маньерызму, Адама ван Ноорта й Ота ван Віна[2]. Многае зь ягоных самых раньніх працаў складі капіяваньні працаў ранейшых мастакоў, як то дрэварыт Ганса Гальбайна Малодшага й гравіроўка Марчантаніё Раймондзі. Рубэнс скончыў сваё навучаньне ў 1598 годзе, калі ўвайшоў у гільдыю Сьвятога Лукі ў якасьці незалежнага майстра.

Жыцьцё ў Італіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конны партрэт герцага Лерма, 1603 год, Музэй Прада, Мадрыд
Маці Божая з дзіцем аблюбаваным анёламі, 1608 год, Рым

У 1600 годзе Рубэнс адправіўся ў Італію. Ён спыніўся спачатку ў Вэнэцыі, дзе ён убачыў карціны Тыцыяна, Вэранэзэ й Тынтарэта, перш чым пасяліцца ў Мантуі пры двары герцага Вінчэнца I Гонзага. Афарбоўка й кампазіцыі Вэранэзэ й Тынтарэта зрабілі непасрэдны ўплыў на жывапіс Рубэнса й ягоныя больш позьнія працы, стыль якіх адрозьніваўся моцным уплывам Тыцыяна. Пры фінансавай падтрымцы з боку герцага, Рубэнс пазьней адправіўся ў Рым праз Флярэнцыю ў 1601 годзе. Там ён вывучаў клясычнае грэцкае й рымскае мастацтва й капіяваў працы італьянскіх майстроў, як то эліністычная скульптура «Ляакоан і ягоныя сыны», якая асабліва паўплывала на яго, а таксама працы Мікелянджэлё, Рафаэль і Леанарда да Вінчы. Таксама Рубэнс знаходзіўся пад уплывам вельмі натуралістычных карцінаў Караваджа. Пазьней ён зрабіў копію адной з карцінаў гэтага мастака «Злажэньне ў магілу Хрыста», рэкамендаваўшы яе свайму заступніку, герцагу Мантуі, а таксама згуляў важную ролю ў набыцьці адной зь ягоных твораў для царквы дамініканцаў у Антвэрпэне. Падчас гэтага першага знаходжаньня ў Рыме, Рубэнс скончыў працу над сваім першым заказаным алтаром для рымскай царквы Санта-Крочэ-ін-Джэрусалемэ.

Рубэнс накіраваўся ў Гішпанію з дыпляматычнай місіяй у 1603 годзе, дастаўляючы падарункі ад Гонзага да Філіп III. Знаходзячыся там, ён азнаёміўся з шырокімі калекцыямі Рафаэля й Тыцыяна, якія былі сабраны Філіпам II. Ён таксама намаляваў партрэт герцага Лерма на кані ў час ягонага знаходжаньня ў Мадрыдзе, які дэманструе ўплыў такіх працаў, як выява Карла V, зробленая Тыцыянам. Гэтае падарожжа стала першым з многіх падчас ягонай кар’еры, у якім ён аб’яднаў мастацтва й дыпляматыю.

У 1604 Рубэнс вярнуўся ў Італію, дзе заставаўся на працягу наступных чатырох гадоў, спачатку ў Мантуі, а затым у Генуі й Рыме. У Генуі, Рубэнс пісаў шматлікія партрэты. З 1606 па 1608 гады ён пераважна знаходзіўся ў Рыме. У гэты пэрыяд Рубэнс атрымаў пры садзейнічаньні кардынала Якопа Сэра, свой найбольш важны заказ на аппрацоўку алтара ў новай царкве горада, Санта-Марыя-ін-Валічэльля, таксама вядомая як К’еза Нуова.

Вопыт Рубэнса ў Італіі працягваў ўплываць на ягоныя працы. Ён працягваў пісаць шматлікія лісты й карэспандэнцыю на італьянскае мове, падпісваючы іх як П’етра Паолё Рубэнс.

Вяртаньне ў Антвэрпэн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даведаўшыся пра хваробу сваёй маці ў 1608 годзе Рубэнс сплянаваў ад’езд зь Італіі ў Антвэрпэн. Тым ня менш, яна памерла раней, чым ён прыехаў дадому. Ягонае вяртаньне супала з пэрыядам аднаўленьня эканамічнага росквіту ў горадзе з падпісаньнем Антвэрпэнскай дамовы ў красавіку 1609 году, якая паклала пачатак Дванацацігадовага міру. У верасні таго ж года Рубэнс быў прызначаны прыдворным жывапісцам Альбэрта VII і ягонай жонкі Ізабэлы Кляры Эўгеніі, кіраўнікамі Нідэрляндаў. Ён атрымаў спэцыяльны дазвол на стварэньне сваёй студыі ў Антвэрпэне, а не каля двара ў Брусэлі, а таксама мог працаваць для іншых кліентаў. Рубэнс быў блізкім сябрам эрцгерцагіні Ізабэлы да самай ейнай сьмерці ў 1633 годзе й працаваў не толькі як мастак, але й як амбасадар і дыплямат. Рубэнс зрабіў далейшае ўмацаваньне сваіх сувязяў з горадам, калі 3 кастрычніка 1609 году ён ажаніўся з Ізабэлай Брант, дачкой выбітнага грамадзяніна Антвэрпэна й гуманіста Яна Бранта.

У 1610 годзе Рубэнсы пераехалі ў новы дом, дзе месьцілася ў новая студыя. Зараз гэты Будынак Рубэнса ёсьць музей, дзе ён і ягоныя вучні зрабілі вялікую частку карцінаў, а таксама дзе месьціцца ягоная асабістая калекцыя твораў мастацтва й бібліятэка, якая зьяўляецца адной з самых шырокіх у Антвэрпэне. За час свайго жыцьця Рубэнс стварыў студыю са шматлікімі вучнямі й памагатымі. Сярод найбольш вядомых ягоных вучняў быў малады Антоніс ван Дэйк, які неўзабаве стаў выбітным флямандзкім партрэтыстам і часьцяком потым супрацоўнічаў з Рубэнсам. Акрамя таго, Рубэнс часьцяком супрацоўнічаў з многімі іншымі вядомымі мастакамі ў горадзе, у тым ліку з анімалістам Франсам Снэйдэрсам, які зрабіў унёсак пры стварэньні арла ў карціне «Прыкутаны Прамэтэй», а таксама са сваім добрым сябрам-мастаком Янам Брэйгелем Старэйшым. Акрамя таго, Рубэнс пісаў творы для алтароў, як то для сабору Маці Божай, што таксама зрабіла значны ўнёсак у ягонае станаўленьне ў Фляндрыю.

Акрамя таго Рубэнс вырабляў гравюры для друкаваных выданьняў, а таксама маляваў тытульныя лісты для гэтых выданьняў, асабліва для свайго сябра Бальтазара Марэтуса, уладальніка вялікага выдавецтва, што значна павялічыла славу мастака па ўсёй Эўропе. За выключэньнем некалькіх бліскучых афортаў, Рубэнс рабіў толькі малюнкі, пакідаючы стварэньне гравюры спэцыялістам, як то Люкас Форстэрман. Мастак таксама аформіў аўтарскія правы на свае творы для друкаваных выданьняў у Галяндыі, дзе ягоная праца была шырока скапіяваная іншымі выдавецтвамі. Акрамя таго ён меў аўтарскія правы на свае працы ў Ангельшчыне, Францыі й Гішпаніі[3].

Цыкль Марыі Мэдычы й дыпляматычныя місіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзеньне чалавека, 16281629 год, Музэй Прада, Мадрыд

У 1621 годзе каралева-маці Францыі, Марыя дэ Мэдычы, запрасіла ў Рубэнса дзьве вялікія алегарычныя цыклі сьвяткаваньня свайго жыцьця й жыцьця свайго нябожчыка мужа, Генрыха IV для Люксэмбурскага палаца ў Парыжы. Цыкль Марыі Мэдычы, якія зараз знаходзіцца ў Люўры, быў усталяваны ў 1625 годзе, і хоць Рубэнс пачаў працу над другой сэрыяй карцінаў яна ніколі не была завершана. Марыя была выслана з Францыі ў 1630 годзе сваім сын, Людовікам XIII, дзе й памерла ў 1642 годзе ў тым жа доме ў Кёльне, дзе Рубэнс жыў у дзяцінстве.

Пасьля заканчэньня перамір’я на дванаццаць гадоў у 1621 годзе, гішпанскія Габсбургі даручылі Рубэнсу шэраг дыпляматычных місіяў. У 1624 годзе францускі амбасадар пісаў з Брусэлю: «Рубэнс тут, каб зрабіць партрэт князя Польшчы, запрошанага па загадзе інфанты»[4]. Паміж 1627 і 1630 гадамі дыпляматычная кар’ера Рубэнса была асабліва актыўнай, то бок неаднаразова перамяшчаецца паміж Гішпаніяй і Ангельшчынай у спробе прынесьці мір паміж Гішпанскімі Нідэрляндамі й Злучанымі Правінцыямі. Ён таксама зьдзейсніў некалькі паездак у паўночныя Нідэрлянды у якасьці мастака й дыплямата. Пры каралеўскіх дварох ён часам сустракае стаўленьне, што прыдворныя не павінны выкарыстоўваць свае рукі ў мастацтве або гандлі, аднак гэта не перашкодзіла яму атрымаць рыцарскія чыны. Менавіта ў гэты пэрыяд Рубэнс двойчы стаў рыцарам, спачатку ад гішпанскага караля Філіпа IV ў 1624 годзе, а затым у Ангельшчыне ад Карла I у 1630 годзе. Акрамя таго, Рубэнс быў удастоены званьня ганаровага магістра ў Кембрыдзкім унівэрсытэце ў 1629 годзе[5].

У 16281629 гадох Рубэнс быў у Мадрыдзе на працягу васьмі месяцаў. У дадатак да дыпляматычных перамоваў, ён выканаў шэраг важных працаў для Філіпа IV і прыватных кліентаў. Ён зноўку пачаў вывучэньне карцінаў Тыцыяна, капіюючы ягоныя працы, уключаючы «Падзеньне чалавека» (16281929)[6]. У час гэтага падарожжа, ён пасябраваў з прыдворным мастаком Дыега Вэляскесам і сплянаваў разам з ім сумеснае падарожжа ў Італію на наступны год. Аднак у хуткім часе Рубэнс вярнуўся ў Антвэрпэн і Вэляскес зьдзейсьніў паездку безь яго[7].

Знаходжаньне Паўля ў Антвэрпэне было кароткім, і ён неўзабаве прыбыў ў Лёндан, дзе заставаўся да красавіка 1630 году. Важнай працай гэтага пэрыяду зьяўляецца «Алегорыя вайны й сьвету» (1629, Нацыянальная галерэя, Лёндан)[8]. Гэтая праца, якая добра ілюструе сур’ёзную заклапочанасьць мастака аб міры, была дадзена Карлу I у якасьці падарунка.

У той час як міжнародная рэпутацыя Рубэнса сярод калекцыянэраў і магнатаў па ўсёй Эўропе працягвала расьці на працягу гэтага дзесяцігодзьдзя, ён і ягоныя сэмінарысты працягвалі пісаць манумэнтальныя росьпісы для мясцовых заступнікаў у Антвэрпэне. «Усьпеньне Найсьвяцейшай Панны Марыі» (16251626) для сабора ў Антвэрпэне зьяўляецца адным зь яркіх прыкладаў такой працы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Belkin 1998, ст. 11–18.
  2. ^ Held 1983, ст. 14–35.
  3. ^ A Hyatt Mayor, Prints and People, Metropolitan Museum of Art/Princeton, 1971, no.427-32, ISBN 0-691-00326-2
  4. ^ «Peter Paul Rubens». www.nndb.com
  5. ^ Belkin 1998, ст. 339–340.
  6. ^ Belkin 1998, ст. 210–218.
  7. ^ Belkin 1998, ст. 217–218.
  8. ^ «Minerva protects Pax from Mars ('Peace and War')». The National Gallery.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Belkin, Kristin Lohse Rubens. — Phaidon Press, 1998. — ISBN 0-7148-3412-2
  • Held, Julius S. Thoughts on Rubens' Beginnings. Ringling Museum of Art Journal. — 1983. — ISBN 0-916758-12-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пітэр Паўль Рубэнссховішча мультымэдыйных матэрыялаў