Пітэр Сэрафіновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пітэр Сымон Сэрафіновіч (па-ангельску: Peter Szymon Serafinowicz; нар. 10 чэрвеня 1972) — брытанскі актор і шоў-мэн беларускага паходжаньня. Дзед Пітэра Сэрафіновіча — Сымон Серафіновіч (паводле іншых зьвестак — Серафімовіч), ураджэнец Беларусі.

Юнацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пітэр Сэрафіновіч нарадзіўся ў Лівэрпуле, дзе наведваў каталіцкую пачатковую школу.[1]

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1993 Сэрафіновіч дэбютаваў у этэры на радыё BBC Radio 1, у шоў The Knowledge. У 1998 ён упершыню зьявіўся на тэлевізіі ў шоў Comedy Nation і You are Here. З таго часу ён граў шмат роляў рознага пляну ў тэлесэрыялах на брытанскай і амэрыканскай тэлевізіі.

Таксама Пітэр Сэрафіновіч вядомы ў якасьці актора агучаньня, у рэкляме, дубляжы. Найбольш вядомая яго праца ў агучаньні — Дарт Маўл у фільме Star Wars Episode I: The Phantom Menace.[2]

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзед Пітэра Сэрафіновіча, Сымон Серафіновіч, абвінавачваўся ў злачынствах, зьдзейсьненых у Беларусі ў часы Другой сусьветнай вайны, але ня быў асуджаны з-за стану здароўя.[3] Паводле зьвестак, Серафіновіч, былы капрал Войска Польскага, кіраваў паліцыянтамі ў родным Міры і быў датычны да зьнішчэньня мясцовага габрэйскага насельніцтва ў 1941 г. Пасьля вайны Серафіновіч асеў у Вялікай Брытаніі, дзе быў сябрам палітычна-вайсковай арганізацыі Беларускі Вызвольны Рух[4].

Пітэр Сэрафіновіч жанаты на акторцы Сары Александэр [2], ад якой мае сына.

Ягоны брат Джэймс Сэрафіновіч — сцэнарыст і рэжысэр[5], сястра Гэлэн — замужам за сцэнарыстам Грэгэмам Лінэганам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The floor is his(анг.). www.telegraph.co.uk (30.09.2007). Праверана 20 верасьня 2010 г.
  2. ^ а б My Secret Life: Peter Serafinowicz, Actor and comedian, age 36(анг.). www.independent.co.uk (30.08.2008). Праверана 20 верасьня 2010 г.
  3. ^ «BBC star’s grandfather faced Nazi war crimes trial» thisislondon.co.uk, 21 Oct 2007
  4. ^ Беларускі Вызвольны Рух // Беларускі нацыяналізм: Даведнік. — Менск: Голас Краю, 2001.
  5. ^ James Serafinowicz(анг.). www.imdb.comПраверана 20 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]