Пішчалаўскі замак (Менск)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пішчалаўскі замак у Менску - адзіны ў сваім родзе помнік рэтраспэктыўна-замкавага стылю з элемэнтамі клясыцызму і нэаўдаготыкі. Больш вядомы замак пад назовам "валадарка".
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- 1825 - збудаваны па праекце архітэктара Пішчалы на тагачаснай ускраіне Менску на гары ў Раманаўскім прадмесьці ў якасьці Менскай губэрнскай турмы.
- 1830-1831 - праз турму праходзілі ўдзельнікі Лістападаўскага паўстаньня
- 1863-1864 - турма ізноў поўнілася паўстанцамі.
- 1905-1907 - у турме быў арганізаваны камітэт Чырвонага крыжу.
- 1917 - царская ахова была заменена на дабраахвотнікаў, а пазней з вязьняў турмы была сфарміравана менская міліцыя.
- З 1999 - пачалі распрацоўвацца пляны па пераносе турмы з замку.
- 20/04/2008 - абвалілася адна з нарожных вежаў галоўнага будынка. Па афіцыйнай вэрсыі прычынай стала састарэласьць збудаваньня, па іншых - прычынай сталі будаўнічыя працы, якія прывялі да пашкоджаньня канструкцый.
[рэдагаваць] Архітэктура
Пішчалаўскі замак ўяўляе сабою даволі вялікі прастакутны трохпавярховы аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам. Па чатырох кутах да гмаха прыбудаваны масыўныя цыліндрычныя вежы з дэкаратыўным завяршэньнем у выглядзе зубцоў і нізкім шатровым дахам. Вонкавая апрацоўка фасадаў даволі сьціплая і абмяжоўваецца гарызантальнай цягай-карнізам між другім і трэцьцім паверхамі, дэкаратыўнымі ваконцамі-байніцамі на вежах.
З паўночна-ўсходняга боку да асноўнага гмаху прыбудаваны двухпавярховы аб'ём, якое з боку вуліцы мае завяршэньне ў выглядзе нізкага трохкутнага франтона і апрацаваны рустам на ўзроўні першага паверха. Звонку замак абнесены высокай мураванай сьцяною.
[рэдагаваць] Вядомыя вязьні
- Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
- Карусь Каганец (1905-1906 і 1910-1911)
- Іван Пуліхаў (у 1906 павешаны)
- Алесь Гарун (1907)
- Якуб Колас (1908-1911) - у турме пачаў пісаць "Новую зямлю".
- Міхаіл Чыгір
- Андрэй Клімаў
[рэдагаваць] Літаратура
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Пішчалаўскі замак (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Аб Пішчалаўскім замку на www.radzima.org
Аб замку на www.minsk-old-new.com
Аб абвале вежы 20 красавіка 2008

