Піянэр-10
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Піянэр-10 (па-ангельску: Pioneer 10, Pioneer F) — бесьпілотны касьмічны апарат-станцыя NASA, прызначаны галоўным чынам для вывучэньня Юпітэра. Гэта быў першы апарат, які праляцеў ля Юпітэра і сфатаграфаваў яго з космасу. Апарат-блізьнюк Піянэр-11 дасьледаваў таксама Сатурн.
Старт апарата адбыўся 3 сакавіка 1972 года.
У 1983 годзе аўтаматычная станцыя мінула арбіту Плютона і стала першым запушчаным зь Зямлі апаратам, які пакінуў межы Сонечнай сыстэмы.
Апошні сыгнал ад Піянэра-10 быў атрыманы 23 студзеня 2003 году.[1] Паведамлялася, што Піянэр-10 накіроўваецца ў бок Альдэбарана. Калі зь ім нічога ня здарыцца на шляху, ён дасягне навакольляў зоркі праз 2 мільёна гадоў.[1]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Pioneer 10 Spacecraft Sends Last Signal To Earth, ScienceDaily (анг.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Піянэр-10 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||