Піянэр-11

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Піянэр-11 (па-ангельску: Pioneer 11, Pioneer G) — бесьпілотны касьмічны апарат NASA, прызначаны, галоўнай чынам, для вывучэньня Юпітэра. Яго мэтай было вывучэньне міжплянэтнага магнітнага поля, асаблівасьцяў сонечнага ветру, касьмічных прамянёў і іншых.

У 1979 годзе Піянэр-11 пасьпяхова абляцеў Сатурн і накіраваўся па парабалічнай траекторыі за межы Сонечнай сыстэмы.

Сувязь з апаратам болей не падтрымліваецца: апошні кантакт быў зроблены ў лістападзе 1995 году.[1]

Храналёгія падзеяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1973, 5 красавіка — запуск касьмічнага зонда-станцыі Піянэр-11
  • 1974, 19 красавіка — апарат прайшоў праз поле астэроідаў
  • 1974, 2 сьнежня — апарат праляцеў ля Юпітэра.
  • 1979, 1 верасьня — апарат праляцеў ля Сатурна.
  • 1995, 30 верасьня — завяршэньне праграмы ў Сонечнай сыстэме
  • 1995, лістапад — апошняя сувязь зь Піянэрам-11.

Пласток Піянэра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Пласток Піянэра

Як і Піянэр-10, Піянэр-11 нёс на сабе пласток з паведамленьнем ад чалавецтва. Выявы пласткоў ідэнтычныя: на абодвух адлюстравана траекторыя палёту (аблёт Юпітэра). Між тым, Піянэр-11 быў перанакіраваны да Сатурна, таму зьвесткі на пластку апынуліся састарэлымі. Калі аднойчы пазазямны розум знойдзе гэты апарат, то гэтае паведамленьне мусіць быць носьбітам інфармацыі пра паходжаньне апарата. На пластках выяўленыя мужчына і жанчына, пераход атама вадароду і месцазнаходжаньне Сонца і Зямлі ў Нашай Галяктыцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Піянэр-11сховішча мультымэдыйных матэрыялаў