П’ер Гойб’ерг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
П’ер Гойб’ерг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 жніўня 1995 (18 гадоў)
Капэнгаген, Данія
Рост 187 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баварыя Мюнхэн
Нумар 34
Моладзевыя клюбы
 ?—2009
2009—2010
2010—2012
2012
BK Skjold
Капэнгаген
Брондбю
Баварыя
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012 —
2013 —
Баварыя-2
Баварыя
30 (8)
2 (0)
Нацыянальная зборная
2010–2011
2011–2012
2012–
Данія (да 16)
Данія (да 17)
Данія (да 19)
6 (0)
18 (5)
6 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
17 чэрвеня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
17 чэрвеня 2013.

П’ер-Эміль Гойб’ерг (па-дацку: Pierre Emile Højbjerg; нарадзіўся 5 жніўня 1995 года, Капэнгаген, Данія) — дацкі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Баварыя Мюнхэн» і юнацкую зборную Даніі на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы.

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Закончыўшы акадэмію «Капэнгагена», у 2010 годзе далучаецца да «Брондбю» й ужо праз два гады пераходзіць у «Баварыю Мюнхэн»[1].

Выдатная гульня ў другой камандзе «Баварыі» (8 галоў у 30 матчах) прыводзіць да выкліка ў галоўную каманду й у сакавіку 2013 году Гойб’ерг апыняецца на лаўцы запасных у матчы супраць «Баер 05» зь Левэркузэна, але на поле гэтак і не зьяўляецца, а гэты матч становіцца адзінаю паразай «Баварыі» ў Бундэсьлізе сэзону 2012-2013. 13 красавіка 2013 году Гойб’ерг дэбютуе за галоўную каманду «Баварыі» й у прафэсыйным футболе наогул матчам супраць «Нюрнбэргу», замяніўшы Джэрдана Шакіры на 71 хвіліне, матч скончыўся перамогай «Баварыі» зь лікам 4:0. На гэты момант Гойб’ергу было 17 гадоў і 251 дзень і ён стаў самым маладым футбалістам «Баварыі», які гуляў за мюнхэнцаў у Бундэсьлізе[2], папярэдні рэкорд прыналежаў Давіду Алябу (17 гадоў і 256 дзён). 4 траўня 2013 году Гойб’ерг правёў другі матч у Бундэсьлізе супраць «Барусіі» Дортмунд (нічыя 1:1), калі замяніў на 92 хвіліне Луіса Густава.

Узорам для перайманьня для Гойб’ерга зьяўляецца Зынэдзін Зыдан[3].

У 2011 годзе Гойб’ерг быў названы гульцом году Даніі ва ўзросьце да 17 гадоў[4].

Кар’ера ў зборнай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гойб’ерг гуляў за зборныя Даніі розных узростаў. Цяпер зьяўляецца адным зь лідэраў юнацкай зборнай Даніі, за якую згуляў 6 матчаў і забіў у іх 3 галы. Гойб’ерг лічацца адным з самых таленавітых гульцоў у Даніі. Цалкам магчыма, што ўжо ў хуткім часе Гойб’ерг дэбютуе за нацыянальную зборную Даніі. Дарэчы Гойб’ерг мае яшчэ францускае грамадзянства, бо ягоная маці — напалову францужанка[5].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Нямеччыны Баварыя:

Асабістыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьцяг Даніі DBU’s Talentpris 2011: лепшы дацкі гулец году ва ўзросьце да 17 гадоў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Profile for Pierre-Emile Höjbjerg. transfermarkt.co.uk
  2. ^ Rekorde, Rekorde. www.fcbayern.telekom.de
  3. ^ Bayerns Supertalent: Zidane ist sein Vorbild. www.fussball-vorort.de
  4. ^ Talentpriser 2012—1987. www.dbu.dk
  5. ^ Pierre Højbjerg. www.footballzz.com

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  П’ер Гойб’ергсховішча мультымэдыйных матэрыялаў