П’ер Рышар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
П’ер Рышар

П’ер Рыша́р (сапраўднае імя П’ер Рышар Марыс Шарль Леапольд Дэфэ, па-француску: Pierre Richard Maurice Charles Léopold Defays; 16 жніўня 1934, Валянсьен, дэпартамэнт Нор) — францускі кінаактор-комік і рэжысэр.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 16 жніўня 1934 году ў сям’і тэкстыльнага прамыслоўца. Выхоўваўся ў сям’і свайго дзеда, нашчадка старадаўняга арыстакратычнага роду, які жыў на поўначы Францыі. Па дасягненьні паўналецьця П’ер Рышар зьехаў у Парыж паступаць на драматычныя курсы, супраць чаго выступаў яго дзед. Гэта паслужыла падставай для разрыву будучага актора зь сям’ёй.