РБМК

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

РБМК, рэактар вялікай магутнасьці канальны (па-расейску: реактор большой мощности канальный) — сэрыя графіта-вадзяных ядзерных рэактараў канальнага тыпу. Вырабляліся ў СССР пачынаючы з 1960-я па 80-я гады. Эксплюатацыя гэтых рэактараў працягваецца ў Расеі і Латвіі. Раней гэтыя рэактары працавалі ва Ўкраіне на Чарнобыльскай АЭС, пасьля аварыі на якой рэактары гэтай сэрыі ў прастамоўі пачалі зваць «рэактарамі чарнобыльскага тыпу». Разам з рэактарам ВВЭР РБМК быў найбольш распаўсюджаны ў савецкай атамнай энэргетыцы.

Былі пабудаваныя рэактары РБМК-1000 і РБМК-1500, а таксама спраектаваны РБМК-2000. Сваё далейшае разьвіцьцё гэтыя рэактары атрымоўваюць ў сэрыі МКЭР.

Характарыстыкі РБМК[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Характарыстыка РБМК-1000 РБМК-1500 РБМКП-2000
(праэкт)
Цеплавая магутнасьць рэактару, МВт 3200 4800 5400
Электрычная магутнасьць энэргаблёку, МВт 1000 1500 2000
ККДз блёку, % 31,3 31,3 37,0
Ціск пары перад турбінай, атм 65 65 65
Тэмпэратура пары перад турбінай, °С 280 280 450
Памер актыўнай зоны, м:      
   высата 7 7 6
   дыямэтар (шырыня×даўжыня) 11,8 11,8 7,75×24
Загрузка ўрана, т 192 189 220
Узбагачэньне, % 235U      
   выпарвальны канал 2,6-2,8 2,6-2,8 1,8
    перагравальны канал 2,2
Колькасьць каналаў:      
   выпарвальных 1693 1661 1744
   перагравальных 872
Сярэдняе выпальваньне, МВт·сут/кг:      
   у выпарвальным канале 25,5 25? 20,2
   у перагравальным канале 18,9
Памеры абалонкі ЦВЭЛа (дыяметар×таўшчыня), мм:      
   выпарвальны канал 13,5×0,9 13,5×0,9 13,5×0.9
    перагравальны канал 10×0,3
Матэрыял абалонак ЦВЭЛаў:      
   выпарвальны канал Zr + 2,5% Nb Zr + 2,5% Nb Zr + 2,5% Nb
   перагравальны канал Нержавеючая сталь

Канструкцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Схема РБМК-1000

Рэактары РБМК выкарыстоўвалісь на аднаконтурных АЭС, у якіх у паравую турбіну падаецца пара, што непасрэдна ўтвараецца ў ядзерным рэактары.

Аснову актыўнай зоны складае графітавы цыліндар, які ў сваю чаргу выкладзены з асобных блёкаў. Графіт выконвае ролю запавольніка. У гэтым цыліндры зроблены каналы, у частцы каторых знаходзяца касеты з ядзерным палівам, а праз большасьць праходзіць вада, якая ахалоджвае графіт, бо ён награваецца з-за таго, што запавольвае нэўтроны, што ўтвараюцца падчас ядзернай рэакцыі. Таксама ў частцы каналаў знаходзяцца стрыжні кіраваньня, часткова высоўваючы якія з актыўнай зоны можна зьмяняць інтэнсіўнасьць ядзернай рэакцыі. Вада, калі праходзіць праз тэхналягічныю каналы часткова выпарваецца, і пасьля, у барабане-сэпаратары, пара адзяляецца ад вады: пара ідзе ў турбіну, а вада, да якой дадаецца вада, што вяртаецца з паратурбіннай устаноўкі, ідзе зноў у выпарвальныя каналы.

У рэактары РБМКП-2000 плянавалася, што вада будзе выпарвацца поўнасьцью, а атрыманая пара будзе яшчэ ў дадатак перегравацца (у выніку пара будзе мець больш высокую тэмпэратуру, што павялічала б ККДз атамнай станцыі.