Рабаам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рабаам — цар юдэйскі, сын і пераемнік Саламона.

Паводле Бібліі, узышоў на сталец ва ўзросце 41 году і валадарыў 17 гадоў. Пры ім адбыўся падзел Ізраільска-Юдэйскага царства на Ізраільскае і Юдэйскае. За сталіцу меў Ерусалім, галоўны горад Юдэі. Нягледзячы на ператварэньне сталіцы і 15 іншых гарадоў у моцныя крэпасьці, на пятым годзе свайго валадарства пацярпеў паражэньне ад эгіпецкага цара Сусакі. Біблія падае яго прадаўжальнікам разьбэшчанага вобраза жыцьця свайго бацькі Саламона, які меў шмат жонак і наложніцаў і мноства дзяцей ад іх. Любімай жонкай Раваама была Мааха, дачка ці ўнучка Авесалома. Сваім пераемнікам на стальцы ён прызначыў свайго сына Авію.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф. Творы:... С. 145.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.145. ISBN 5-343-00151-3.