Рабат
| Рабат | |
| Першыя згадкі: | 1150 |
| Рэгіён: | Рабат-Сале-Зэмур-Заер |
| Мэр: | Амар Эль-Бахраўі |
| Плошча: | 1088,77 км² |
| Вышыня: | 75 м н. у. м. |
| Насельніцтва: | 627 000 (2009) |
| Геаграфічныя каардынаты: | 34°02′ пн. ш. 6°50′ з. д. / 34.033° пн. ш. 6.833° з. д.Каардынаты: 34°02′ пн. ш. 6°50′ з. д. / 34.033° пн. ш. 6.833° з. д. |
|
Рабат на мапе Марока
Рабат
|
|
| www.rabat.ma | |
Раба́т (па-арабску: الرباط) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Марока, разьмяшчаецца на захадзе краіны, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна ў вусьці ракі Бу Рагах. Насельніцтва налічвае 1,7 млн чалавек.
Горад зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам (разьвіцьцё атрымалі хімічная, металюргічная, харчовая, лёгкая прамысловасьці), грае значную ролю ў палітычным і культурным жыцьці краіны. Зьяўляецца турыстычным цэнтрам Марока. У горадзе ёсьць міжнародны аэрапорт і буйны марскі порт.
Гісторыя [рэдагаваць]
Горад быў заснаваны ў 1150 годзе султанам Абд аль-Муніна з дынастыі Альмахадаў, недалёка ад старажытнага рымскага ўмацаваньня Сала Калёнія. Гэта быў фарпост для падрыхтоўкі арабскага нападзеньня на Іберыйскую паўвыспу. У пачатку XVII стагодзьдзя горад прыняў мусульманаў, якія былі выгнаны з Гішпаніі яе хрысьціянскімі ўладарамі.
Каля сотні гадоў Рабат быў цэнтрам пірацтва ў заходняй частцы Міжземнага мора. У 1911 годзе горад быў акупаваны французамі. З 1912 году горад стаў сталіцай Марока, францускага пратэктарату. Пасьля атрыманьня незалежнасьці Марока ў 1953 годзе Рабат стаў яго сталіцай.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Рабат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў