Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рабо́ча-Сяля́нская Чырво́ная А́рмія (па-расейску: Рабоче-крестьянская Красная армия), таксама Чырвоная Армія (па-расейску: Красная армия) — афіцыйная назва Ўзброеных Сілаў Савецкай Расеі і СССР з 15 (23) лютага 1918 г. па 25 лютага 1946 г. (пазьней — Савецкая Армія).

Днём утварэньня Чырвонай Арміі лічаць 23 лютага 1918 году (гл. Дзень абаронцаў Айчыны). Першым кіраўніком Чырвонай Арміі быў Леў Троцкі. Менавіта тады пачалі фармавацца першыя атрады ЧА, згодна з Дэкрэтам Уладзімера Леніна, які ён падпісаў загадзя.