Рабэрта Сальдада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рабэрта Сальдада
Рабэрта Сальдада
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 траўня 1985 (29 гадоў)
Валенсія, Гішпанія
Рост 179 см
Вага 72 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Тотэнгэм Готспур
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002―2006
2005―2008
2006―2007
2008―2010
2010―2013
2013―
Рэал-2 Мадрыд
Рэал Мадрыд
Асасуна
Хэтафэ
Валенсія
Тотэнгэм Готспур
120 (63)
16 (2)
30 (11)
60 (29)
101 (59)
4 (2)
Нацыянальная зборная
2009― Гішпанія 12 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
14 верасьня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
11 верасьня 2013.

Рабэрта Сальдада Рыльлё (па-гішпанску: Roberto Soldado Rillo; 27 траўня 1985, Валенсія, Гішпанія) ― гішпанскі футбаліст, гулец ангельскага клюбу «Тотэнгэм Готспур» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Гуляе на пазыцыі нападніка.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рэал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рабэрта далучыўся да мадрыдзкага «Рэала» ў 14 гадоў, пасьля таго, як ён пакінуў «Дон Боска» (клюб рэгіянальнай лігі аўтаномнага супольнасьці Валенсія), і год за годам прасоўваўся празь юнацкія каманды «Рэала». Ён быў адным з ключавых гульцоў «Рэал Мадрыд Кастыльля» ў той час, калі дубль «Рэала» здолеў выйсьці ў лігу Сэгунда, забіўшы ў сэзоне 2005—2006 гадоў 19 галоў, Рабэрта атрымаў Трафэй Зары й дапамог камандзе ўтрымацца ў другой лізе гішпанскага чэмпіянату. У гэтым жа годзе ён дэбютаваў у першай камандзе ў гульнях Ля Лігі, таксама ён зьяўляўся на полі й у Лізе чэмпіёнаў, больш за тое, Сальдада здолеў адзначыцца ў абодвух турнірах забітымі галамі.

Сэзоне 2006—2007 гадоў Сальдада правёў у «Асасуне», куды быў аддадзены для атрыманьня гульнявой практыкі й вопыту гульняў у Ля Лізе. У гульнях за «Асасуну» Рабэрта забіў 14 галоў і стаў адным з адкрыцьцяў сэзону. Сэзон 2007—2008 гадоў, аднак, аказаўся для маладога форварда куды менш удалым: рэальнай канкурэнцыі Руўду ван Ністэльрою, які атрымаў у папярэднім сэзоне тытул «Пічычы», то бок самы дзейсны гулец гішпанскай лігі, Рабэрта скласьці ня здолеў.

«Хэтафэ»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 2008 году Сальдада пакінуў «Рэал» і перабраўся ў «Хэтафэ»[1].

«Валенсія»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У зімовае трансфэрнае вакно сэзону 2009—2010 гадоў зьявілася інфармацыя, што па заканчэньні сэзону Рабэрта можа вярнуцца ў родны горад[2], замяніўшы ў «Валенсіі» аднаго зь лідэраў каманды, лепшага бамбардзіра клюба другой паловы 2000-хДавыда Вільлю. 9 чэрвеня 2010 года стала вядома, што «Хэтафэ» й «Валенсія» дасягнулі пагадненьня аб пераходзе Сальдада[3]. Кантракт, які абыйшоў «Валенсіі» у 10 млн эўра, быў разьлічаны на 4 гады[4].

Паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў Рабэрта, які выконваў ў мінулым сэзоне абавязкі віцэ-капітана «Валенсіі», забіў 17 мячоў, стаўшы ня толькі лепшым бамбардзірам клюба, але й заваяваўшы, такім чынам, Трафэй Сары. Рабэрта стаў першым у гісторыі гішпанскага футбола гульцом, якому ўдалося дамагчыся гэткага посьпеху ў абедзьвюх прафесійных гішпанскіх лігах.

«Тотэнгэм Готспур»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 жніўня 2013 году «Тотэнгэм Готспур» дамовіўся з «Валенсіяй» аб трансфэры гульца за рэкордную для клюба плату ў памеры 26 млн фунтаў[5]. Трансфэр быў афіцыйны пацьверджаны праз чатыры дні пасьля пасьпяховага мэдычнага абсьледваньня[6].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе малады форвард упершыню атрымаў выклік у нацыянальную зборную Гішпаніі, на адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборных Латвіі й Ліхтэнштайна. Нягледзячы на тое, што Сальдада згуляў у абодвух матчах, на якія выклікаўся, у сьпісе гульцоў, выкліканых у зборную Гішпаніі для ўдзелу ў фінальным турніры чэмпіянату Эўропы, Рабэрта не аказалася.

У лютым 2012 году галоўны трэнэр зборнай Гішпаніі, Вісэнтэ дэль Боске, пасьля амаль пяцігадовага перапынку выклікаў Рабэрта на таварыскі матч супраць зборнай Вэнэсуэлы. Сальдада выйшаў на поле ў пачатку другога тайма, замяніўшы Фэрнанда Льярэнтэ, і адзначыў сваё вяртаньне ў нацыянальную каманду трыма забітымі мячамі[7].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]