Рабіна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рабіна (лац. Sorbus) — род лістападных дрэваў і кустоў сямейства ружакветных.
Дрэвы вышынёй 4-10 м (часам да 20 м). Кара гладкая, крона ажурная. Лісьце ад простага да няпарнаперыстага, зубчастае. Кветкі белыя, духмяныя, у суквецьцях. Плады - дробныя, чырвона-аранжавыя яблыкі, у гронках. Плады рабіны багатыя цукрамі, пекцінавымі рэчывамі, выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасьці і мэдыцыне.
На Беларусі пашырана рабіна звычайная. Расьце ў падлеску, на палянах, па берагах рэк, вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва. Цьвіце ў траўні-чэрвені. Сьпелыя плады застаюцца на галінках да зімы.
У садах і парках Беларусі можна сустрэць больш за 20 інтрадукаваных відаў рабіны.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Рабіна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў