Рабінзон Круза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рабінзон Круза
Robinson Crusoe
Title Page.JPG
Тытульная старонка ангельскага выданьня 1865 року
Жанр: прыгоды
Аўтар: Даніель Дэфо
Мова арыгіналу: ангельская
Асобнае выданьне: 25 красавіка 1719
Выдавецтва: W. Taylor
Ілюстратар: Джон Кларк, Джон Пайн
Носьбіт: папера
Наступны твор: Далейшыя прыгоды Рабінзона Круза

«Рабінзо́н Кру́за» (па-ангельску: Robinson Crusoe, ˌrɒbɪnsən ˈkruːsoʊ) — раман Даніеля Дэфо, апублікаваны 25 красавіка 1719. Першае выданьне было выдадзенае пад назваю «Жыцьцё і дзіўна незвычайныя прыгоды Рабінзона Круза, марахода зь Ёрку; які пражыў дваццаць і восем гадоў на самоце на ненаселеным востраве ля ўзьбярэжжа Амэрыкі, ля вусьця ракі Арынока; выкінуты на бераг падчас караблекрушэньня, у якім загінулі ўсе, акрамя яго; з выкладаньнем ягонага дзіўнага вызваленьня піратамі» (анг. The Life and Strange Surprizing Adventures of Robinson Crusoe, of York, Mariner: Who lived Eight and Twenty Years, all alone in an un-inhabited Island on the Coast of America, near the Mouth of the Great River of Oroonoque; Having been cast on Shore by Shipwreck, wherein all the Men perished but himself. With An Account how he was at last as strangely deliver'd by Pirates) і прадстаўляла аўтарам самога Рабінзона Круза. Насамрэч прататыпам галоўнаму герою быў рэальны марак з Шатляндыі Аляксандар Сэлькірк, які правёў на ненаселеным востраве ў Ціхім акіяне чатыры гады.

Кніга займела вялікі посьпех у літаратурным сьвеце; яе часта называюць пачынальніцай жанру «рэалістычная літаратура». Да канца 1719 року «Рабінзон Круза» быў перавыдадзены чатыры разы, і да цяперашняга часу зьяўляецца адной з найбольш выдаваных кніг у гісторыі. Акрамя шматлікіх працягаў, гісторыя Рабінзона Круза адаптаваная для сцэнічнага, кіна- і тэлемастацтва.

Даніэль Дэфо стварыў і працягі прыгодаў Рабінзона Круза пад назовамі «Далейшыя прыгоды Рабінзона Круза» (1719) і «Сур’ёзныя разважаньні Рабінзона Круза» (1720).

Пераклад на беларускую мову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1976 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» пабачыла сьвет выданьне «Рабінзона Круза» па-беларуску, у перакладзе Алены Васілевіч[1]. Аднак гэты пераклад быў зроблены не з арыгіналу, а з вольнага перакладу Карнея Чукоўскага на расейскую мову[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дэфо Д. Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза. — Мн.: Маст. літ., 1976. — 216 с.
  2. ^ Дэфо Д. Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза. — Мн.: Маст. літ., 1976. — С. 6. — 216 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рабінзон Крузасховішча мультымэдыйных матэрыялаў