Рагвалод-Барыс Усяславіч
| Рагвалод-Барыс Усяславіч Рагвалод II |
|
| Мініятура Радзівілаўскага летапісу: Рагвалод-Барыс едзе на княжаньне ў Полацак | |
| Князь полацкі | |
|
14 красавіка 1101 — 1128
|
|
| Сукіраўнік | Давыд Усяслававіч (ад 1105 да 1127) |
| Папярэднік | Усяслаў Чарадзей |
| Наступнік | Давыд Усяслававіч |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | канец 1040-х |
| Памёр | пачатак 1128, Полацак |
| Нашчадкі | |
| Дынастыя | Ізяслававічы |
| Бацька | Усяслаў Чарадзей |
Рагвалод-Барыс Усяславіч, Рагвалод II (канец 1040-х — пачатак 1128) — князь полацкі (1101—1128). Паводле імя, відаць, быў старэйшым сынам Усяслава Чарадзея.
Па сьмерці бацькі заняў полацкі пасад. Імаверна, што сядзеў разам з Усяславам у кіеўскай вязьніцы ў 1068 годзе.
Упершыню пад сваім імём згадваецца ў 1102 годзе, калі ўчыніў вайсковую выправу супраць яцьвягаў, а на зваротным шляху заснаваў горад Барысаў. Імаверна, браў удзел у выправе супраць зэмгалаў у 1106 годзе, але ў выніку наўдачы, як можна меркаваць, згубіў полацкі пасад[1].
Згадваецца ў «Жыцьці Эўфрасіньні Полацкай» недзе паміж 1115—1120 гадамі. Пры Рагвалодзе-Барысе сваю дзейнасьць у Полацку пачала ягоная пляменьніца Эўфрасіньня Полацкая. Менавіта ў гэты час збудавалі княскую сядзібу ў Бельчыцах з Барыса-Глебскім манастыром. Зь ягонай дзейнасьцю таксама зьвязваюць вядомыя помнікі эпіграфікі, так званыя «Барысавы камяні».
У 1127 на патрабаваньне кіеўскага князя Мсьціслава, які з многімі князямі прыйшоў на Полаччыну, заняў княскі пасад замест Давыда, свайго брата[1]. Пра сьмерць Рагвалода-Барыса паведамляецца у пачатку 1128 году.
Нашчадкі [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б М. І. Ермаловіч. Барыс Усяславіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 315.
Літаратура [рэдагаваць]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
| Папярэднік Усяслаў Чарадзей |
Князь полацкі 1101—1128 |
Наступнік Давыд Усяслававіч |