Рагнгільда Швэдзкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рагнгільда Швэдзкая
RagenildaSweden.jpg
Сьвятая
Імя Ragnhild
Нарадзілася 11 стагодзьдзе
Памерла 1117
Шануецца Швэцыя
Галоўная сьвятыня Касьцёл сьвятой Рагнгільды (Сёдэртэльле)

Рагнгільда Швэдзкая (?-каля 1117) — мясцовая шануймая каталіцкая сьвятая, чый культ зафіксаваны ў сераднявечнай Швэцыі. Часьцей за ўсё асацыюецца з касьцёлам у Сёдэртэльле ў правінцыі Сёдэрманлянд і Стрэнгнэскай дыяцэзіі Швэцыі. Паводле шэрагу крыніцаў, была таксама швэдзкай каралевай, жонкай Інге II.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лічыцца заснавальніцай касьцёлу ў Сёдэртэльле, дзе й была пахаваная. Калі яна была рэальнай асобай, дык жыла ў ХІ-ХІІ стст. Традыцыйнай датай сьмерці лічыцца 1117. Тым ня менш, ніводная крыніца ранейшая за ХV ст. яе ня ўзгадвае. Эпітафія з узгаданага касьцёлу была запісана ў XVII ст. Эліясам Пальмск’ёльдам. У крыніцах ХV ст. пазначаецца, што яна была каралевай, дачкой Гальстэна (магчыма, Гальстэна Стэнкільсана) і каралевай, жонкай ці то Інге I, ці Інге II, што замінае ёй быць генэалягічна й храналягічна дачкой Гальстэна Стэнкільсана. Насьценныя выявы Рагнгільды, якія датуюцца ХV ст., можна ўбачыць у касьцёлах у Бёр'е й Вікста ў Упляндзе ды ў Гельсінглянду й Энонгеру (усе Упсальская дыяцэзія).

Цікавасьць да Рагнгільды (і некаторых іншых мясцовых сьвятых) і ўвогуле да швэдзкае мінуўшчыны аднавілася пасьля некаторага зацішша рэфармацыі ў XVI—XVII стст. У сваю чаргу праца швэдзкага каталіцкага сьвятара Ёганэса Вастовіюса «Vitis aquilonia» (Паўночная лаза), надрукаваная ў 1623, выклікала пераасэнсаваньне чалавечае выявы на пячатцы гораду Сёдэртэльле як выявы Рагнгільды.

У Блякбэргу (прадмесьце Стакгольму) знаходзіцца капліца сьвятой Рагнгільды.

Папярэднік
Інгегерд Нарвэская
Швэдзкія каралевы
1105-1117
Наступнік
Ульвгільда