Раготна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раготна
лац. Rahotna
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зьдзецельскі
Сельсавет: Дварэцкі
Насельніцтва: 408 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1563
Паштовы індэкс: 231476
СААТА: 4223817078
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′54″ пн. ш. 25°29′6″ у. д. / 53.34833° пн. ш. 25.485° у. д. / 53.34833; 25.485Каардынаты: 53°20′54″ пн. ш. 25°29′6″ у. д. / 53.34833° пн. ш. 25.485° у. д. / 53.34833; 25.485
Раготна на мапе Беларусі ±
Раготна
Раготна
Раготна
Раготна
Раготна
Раготна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Раго́тна[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Лядзінкі. Уваходзіць у склад Дварэцкага сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 408 чалавек. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Зьдзецелу; за 16 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня, на аўтамабільнай дарозе Наваельня — Казлоўшчына.

Раготна — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў і сядзіба Валовічаў, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Раготна ўпамінаецца ў XVІІІ стагодзьдзі. У гэты час яно ўваходзіла ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Раготна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце[3] Гарадзенскай губэрні. У 1840 годзе тут збудавалі мураваны касьцёл. Паводле інвэнтару 1843 году, мястэчка знаходзілася ў валоданьні Шукевічаў[4], пазьней перайшло да Валовічаў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Раготна занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Раготна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Раготна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час будынак касьцёла вярнулі каталікам.

У 1939 годзе Раготна ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2001 год тут было 216 двароў. 28 жніўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Раготнаўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Дварэцкага сельсавету[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 550 чал.
  • XX стагодзьдзе: 2001 год — 510 чал.[6]; 2010 год — 408 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Раготне працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 201.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 376.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 695.
  4. ^ Адамчык В. Фатальная лічба «3». Генеалогія, альбо Радавод Адамчыкаў // Arche. № 5 (10), 2000.
  5. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251(недаступная спасылка) (рас.)
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 202.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]