Рагім Стэрлінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рагім Стэрлінг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 сьнежня 1994(1994-12-08)[1][2] (29 гадоў)
Рост 172 см
Вага 70 кг
Пазыцыя вінгер
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2015
2015—2022
2022—
Лівэрпул
Манчэстэр Сіці
Чэлсі
95 (18)
225 (91)
53 (12)
Зборныя
2012— Ангельшчына 82 (20)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 сьнежня 2022.

Рагі́м Стэ́рлінг (па-ангельску: Raheem Sterling; нарадзіўся 8 сьнежня 1994 году, Кінгстан, Ямайка) — ангельскі футбаліст ямайскага паходжаньня, атакуючы паўабаронца клюбу «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Нарадзіўся на Ямайцы, але гадаваўся зь пяці гадоў ужо ў Ангельчыне, куды пераехаў разам з бацькамі. Доўгі час правёў у падрыхтоўчай акадэміі сталічнага клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз», але прафэсійную кар’еру распачаў у «Лівэрпулі». Ягоны пераход у «Манчэстэр Сіці» зрабіў Стэрлінга самым дарагім ангельскім гульцом у гісторыі футболу. Але ў тым ліку дзякуючы ягоным намаганьням «мяшчане» двойчы запар у сэзонах 2017—2018 і 2018—2019 гадоў здабывалі тытул чэмпіёнаў Ангельшчыны. У апошнім са згаданых сэзонаў футбаліст быў улучаны ў сымбалічную зборную розыгрышу.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Лівэрпул» [рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да пераходу ў «Лівэрпул» Стэрлінг сем гадоў прабыў у акадэміі лёнданскага клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз». У лютым 2010 году Стэрлінг быў падпісаны «Лівэрпулам», які выклаў за гульца 600 тысяч фунтаў стэрлінгаў, але гэтая сума магла вырасьці да 5 мільёнаў у залежнасьці ад колькасці гульняў за асноўную каманду[4]. За асноўны склад Рагім дэбютаваў 1 жніўня 2010 году ў таварыскім матчы на перадсэзонных зборах супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі». Аднак у матчах лігі дэбютаваў толькі 24 сакавіка 2012 году, калі выйшаў на замену ў матчы супраць «Ўіган Атлетык» ва ўзросьце 17 гадоў і 107 дзён, стаўшы другім самым маладым гульцом у гісторыі клюбу[5]. У жніўні гуляў за «чырвоных» у матчы супраць «Гомелю», а ўжо да кастрычніка здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, стала прагрэсуючы ў наступныя гады.

Стэрлінг у кашульцы «Лівэрпулу» ў 2013 годзе.

26 жніўня 2012 гулец упершыню выйшаў у стартавым складзе клюбу ў нічыйным матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (2:2)[6]. 2 верасьня ён правёў на пляцоўцы ўсе 90 хвілін матчу ў паядынку супраць «Арсэналу», а 15 верасьня запісаў на свой рахунак асыстэнцкі пункт у матчы супраць «Сандэрлэнду», чым быў абраны гульцом гэннай сустрэчы. 20 кастрычніка гулец улучыў мяч у браму «Рэдынгу» (1:0) з боку штрафной плошчы, распачаўшы лік сваім галам за клюб. 21 сьнежня 2012 году гулец падоўжыў кантракт з «чырвонымі»[7]. У новым сэзоне Стэрлінг адзначыўся матчы Кубка лігі супраць «Нотс Каўнці». 24 сьнежня трапна пацэліў спартовы ладунак за сьпіну брамніка «Норыдж Сіці». У выніку мэрсысайдцы сьвяткавалі перамогу зь лікам 5:1. У гэтым месяцы адзначыўся яшчэ двойчы, засмуціўшы гульцоў «Манчэстэр Сіці» і «Кардыф Сіці»[8][9]. На пачатку наступнага году таксама вызначаўся ў некаторых матчах, агулам правёўшы добры сэзон, трывала замацаваўшыся ў асноўным складзе.

Сэзон 2014—2015 гадоў стаў вельмі пасьпяховым для гульца. 17 жніўня ў матчы адкрыцьця сэзону ён дапамог голам свайму клюбу здабыць перамогу ў «Саўтгэмптана» (2:1). 31 жніўня ён распачаў лік галам «чырвоных» у гасьцявым матчы супраць «Тотэнгэм Готспур» (3:0)[10]. У выніку ён быў абраны гульцом клюбу ў гэтым месяцы. 14 сьнежня спартовец згуляў свой соты матч у колерах «Лівэрпула», 17 сьнежня двойчы адзначыўся ў матчы Кубка лігі супраць клюбу «Борнмут». 20 студзеня 2015 году Стэрлінг шыкоўна ўлучыў мяч у браму «Чэлсі» перад гэтым эфэктоўна перагуляўшы Неманью Маціча і Гэры Кэгіла[11]. Матч скончыўся ўнічыю 1:1. 31 студзеня забіў першы гол у браму «Ўэст Гэму» (2:0)[12]. Па сканчэньні сэзону гулец, аднак, больш не жадаў гуляць за клюб. Як яшчэ 9 лютага паведаміў галоўны трэнэр дружыны Брэндан Роджэрз, Стэрлінг запатрабаваў звышвысокі заробак у 100 тысяч фунтаў на месяц[13]. Сам гулец у інтэрвію Бі-бі-сі паведаміў, што атрымаў быў новую прапанову, але вырашыў адмовіць не з прычыну грошай. 11 чэрвеня клюб адмовіў «Манчэстэр Сіці» ў правох на гульца, бо палічыў прапанаваныя 30 млн фунтаў замалымі грошамі. Наступная прапанова ў 40 млн фунтаў таксама была адхіленая. Толькі 15 ліпеня стала вядома, што «Манчэстэр Сіці» ўсё ж такі прыдбаў гульца за 44 млн фунтаў з опцыяў павелічэньня сумы яшчэ на 5 млн у выніку задавальненьня некаторых крэтэраў. Стэрлінг, такім чынам, стаў самым дарагім ангельскім футбалістам на той час[14][15]. Дамовы з гульцом была складзеная на 5 гадоў[14].

«Манчэстэр Сіці»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе «Манчэстэр Сіці» ў 2016 годзе.

Дэбют у новым клюбе прыпаў на матч супраць «Ўэст Бромўіч Альбіёну». Празь 19 дзён футбаліст забіў свой першым гол у складзе «мяшчанаў» у хатнім матчы супраць «Ўотфарду» (2:0)[16]. А 17 кастрычніка гулец упешыню ў прафэсійнай кар’еры здабыў хет-трык у матчы супраць «Борнмуту» (5:1)[17]. 3 лістапада Стэрлінг улучыў мяч у браму «Сэвільлі» ў матчы Лігі чэмпіёнаў, а 8 сьнежня двойчы трапна стрэліў у браму мёнхэнглядбаскай «Барусіі», дапамогшы ператварыць паразу 1:2 у перамогу зь лікам 4:2. 20 сакавіка 2016 году футбаліст атрымаў пашкоджаньне ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» і быў вымушаны прапусьціць наступныя 8 тыдняў[18]. Сэзон 2016—2017 гадоў з новым трэнэрам Пэпам Гвардыёлям гулец ня страціў месца ў старце[19]. На пачатку ён адразу стаў футбалістам месяцу Прэм’ер-лігі. А сэзон 2017—2018 гадоў для гульца і зусім стаў рэкордным. Стэрлінг за сэзон ангельскага першынства здолеў зарабіць на свой рахунак 18 гадоў. Абышоў яго сярод партнэраў па камандзе толькі Сэрхіё Агуэра з 21 галом на рахунку. «Манчэстэр Сіці» з такімі выканаўцамі стаў чэмпіёнам Ангельшчыны.

Сэзон 2018—2019 гадоў Стэрлінг распачаў голам у браму «Арсэналу» (2:0) адразу па вяртаньні з чэмпіянату сьвету 2018 году. Гэты трапны стрэл стаў для гульца 50-м у матчах Прэм’ер-лігі. 4 лістапада атлет двойчы забіў і столькі ж разоў зрабіў галявую перадачу ў матчы супраць «Саўтгэмптану». У тым жа месяцы ён узгадніў новую дамову з клюбам, паводле якой працягваў выступаць у кашулі манчэстэрцаў да 2023 году[20]. Напачатку 2019 году гулец адзначыўся асыстэнцкім балам у пераможным матчы супраць «Лівэрпула» (2:1). 3 лютага ён таксама аддаў галявы пас гэтым разам на Сэрхіё Агуэра ў пераможным матчы супраць «Арсэналу» (3:1), што дазволіла «мяшчанам» адарвацца ад «Лівэрпула» на 2 пункты. 10 лютага на хатнім стадыёне Стэрлінг двойчы улучыў мяч у браму «Чэлсі» (6:0)[21]. Празь дзесяць дзён гулец забіў пераможны гол на 90-й хвіліне матчу ў браму «Шальке-04» (3:2). Яшчэ праз чатыры дні ён здабыў з клюбам Кубка лігі. 9 сакавіка Стэрлінг усяго за 13 хвілін здабыў хет-трык, усталяваўшы асабісты рэкорд, у матчы супраць «Ўотфарду» (3:1)[22]. «Манчэстэр Сіці» быў выкінуты зь Лігі чэмпіёнаў «Тотэнгэмам», але клюб здабыў Кубак Ангельшчыны і перамогу ў чэмпіянаце. Стэрлінг быў улучаны ў сымбалічную зборную сэзону.

Сэзон 2019—2020 гадоў ангелец пачаў голам у браму «Лівэрпула» ў матчы на Супэркубак Ангельшчыны. Не зважаючы на нічыю 1:1 у асноўны час, «мяшчане» сьвяткавалі перамогу ў сэрыі пэнальці[23]. Стэрлінг правёў шыкоўны сэзон, тройчы адзначыўшыся хет-трыкамі. Першы зь іх прыпаў на ўступны матч клюбу ў Прэм’ер-лізе, дзе быў зьнішчаны «Ўэст Гэм Юнайтэд» зь лікам 5:0. Другі быў здабыты 22 кастрычніка ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Аталянты», а трэці 11 ліпеня 2020 году ў сустрэчы з «Брайтанам»[24]. Агулам у розыгрышу ангельскага першынства гулец здабыў 20 галоў. У наступным Стэрлінг дасягнуў з клюбам фіналу Лігі чэмпіёнаў 2020—2021 гадоў, дзе, аднак, ягоная дружына трывала паразу ад «Чэлсі» зь мінімальным лікам 1:0[25]. 11 сьнежня 2021 году спартовец забіў свой соты гол у Прэм’ер-лізе, пачэліўшы мяч з 11-мэтровай адзнакі ў браму «Ўулвэргэмптану»[26]. Галявыя паказьнікі ангельца, аднак, пачалі спадаць.

«Чэлсі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 ліпеня 2022 году Стэрлінг падпісаў з «Чэлсі» пяцігадовы кантракт, што каштавала лёнданцам 47,5 млн фунтаў стэрлінгаў[27]. 6 жніўня гулец дэбютаваў у клюбе ў пераможным матчы супраць «Эвэртану» (1:0)[28].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кашулі зборнай Ангельшчыны на чэмпіянаце сьвету 2018 году.

Праз сваё ямайскае паходжаньне Стэрлінг меў магчымасьць абараняць колеры зборнай Ямайкі, чаго нават жадала ягоная маці Надын[29], аднак Рагім абраў зборную Ангельшчыну.

Дэбютаваў за нацыянальную зборную Ангельшчыны 14 лістапада 2012 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Швэцыі[30]. 5 сакавіка 2014 году ангелец другі раз у кар’еры згуляў у колерах зборнай, калі ягоная зборная перамагла зборную Даніі зь лікам 1:0 у яшчэ адным таварыскім паядынку на ​​Ўэмблі. Стэрлінг быў абраны гульцом матчу[31][32]. У 2014 годзе Стэрлінг быў далучаны да складу нацыянальнай зборнай на чэмпіянат сьвету і браў удзел ува ўсіх трох матчах групавога этапу, аднак, ангельцы ня здолелі прабіцца з групы. 27 сакавіка 2015 году гулец забіў свой першы гол за зборную ў кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць зборнай Летувы (4:0) на Ўэмблі[33]. Другі свой трапны стрэл Стэрлінг зрабіў 9 кастрычніка таго ж году, але гэтым разам у браму зборнай Эстоніі, дзякуючы гэтаму Ангельшчына кваліфікавалася на эўрапейскае першынство. На Эўра-2016 футбаліст правёў дзьве гульні на групавым этапе і ў матчы 1/8 фіналу, дзе ангельцы трывалі паразу ад зборнай Ісьляндыі. На чэмпіянаце сьвету 2018 году Стэрлінг звычайна пачынаў у старце, але часта яго зьмяняў на пляцоўцы партнэр па дружыне. Гэтым разам ангельцы дасягнулі паўфіналу, дзе саступілі зборнай Харватыі. Пасьля працяглай паўзы Стэрлінг двойчы забіў у матчы супраць зборнай Баўгарыі (6:0) ў кастрычніку 2019 году. Крыху пазьней у лістападзе гулец быў адхілены ад матчаў зборнай пасьля бойкі з парнэрам па зборнай Джо Гомэсам[34]. Тым ня менш, на чэмпіянат Эўропы 2020 году гулец патрапіў і правёў фантастычную кампанію, дзе ягоная дружына дасягнула фіналу, але прагуляла супернікам з зборнай Італіі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Манчэстэр Сіці»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Raheem Sterling // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Raheem Sterling // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ а б https://www.transfermarkt.co.uk/raheem-sterling/profil/spieler/134425
  4. ^ 10 things you need to know about Raheem Sterling plus video of him in action. Mirror Football
  5. ^ [«Liverpool 1–2 Wigan Athletic». BBC Sport
  6. ^ «Liverpool 2–2 Man City». BBC Sport.
  7. ^ «Sterling commits future to LFC». Liverpool F.C.
  8. ^ «Suarez makes history with Norwich haul». Liverpool F. C.
  9. ^ «Liverpool 3–1 Cardiff City». BBC Sport.
  10. ^ «Tottenham Hotspur 0–3 Liverpool». BBC Sport.
  11. ^ «Sterling not the finished article». BBC Sport.
  12. ^ «Premier League: Daniel Sturridge scores on return as Liverpool prove too strong for West Ham». Fox Sports.
  13. ^ «Rodgers: Raheem Sterling has been offered 'incredible deal' to stay at Liverpool FC». Liverpool Echo.
  14. ^ а б «Raheem Sterling: Man City sign Liverpool winger in £49m deal». BBC Sport.
  15. ^ «Man City transfers: Blues agree £49m Raheem Sterling deal». Manchester Evening News.
  16. ^ «Raheem Sterling scores his first goal for Manchester City — but doesn’t want to talk about it afterwards». The Daily Telegraph.
  17. ^ «Manchester City’s Raheem Sterling hits hat-trick in rout of Bournemouth». The Guardian.
  18. ^ «Raheem Sterling could miss rest of Manchester City’s season — source». ESPN FC.
  19. ^ «Raheem’s rebirth — how Pep has turned Sterling into a star again». Goal.com
  20. ^ «Raheem Sterling: Manchester City forward signs three-year contract extension». BBC Sport.
  21. ^ «Man City 6–0 Chelsea». Sky Sports.
  22. ^ [«Man City 3–1 Watford: Sterling hat-trick lifts leaders clear of Liverpool»]. BBC Sport.
  23. ^ «Liverpool 1 Man City 1 (Man city win 5–4 on penalties): as it happened». The Guardian.
  24. ^ «Brighton 0–5 Manchester City: Raheem Sterling treble as City ease to victory». BBC Sport.
  25. ^ «Champions League final: Man City's Raheem Sterling hints 'behind scenes' issues played role in his down season». CBS Sports.
  26. ^ «Man City 1–0 Wolves: Raheem Sterling scores penalty as Raul Jiménez sent off». BBC Sport.
  27. ^ «Raheem Sterling: Chelsea sign forward from Man City for £47.5m, with Thomas Tuchel saying he was their number one transfer priority». Sky Sports.
  28. ^ «Chelsea opened the Premier League season with victory over Everton as Jorginho’s penalty decided a scrappy contest at Goodison Park». BBC Sport.
  29. ^ «I’d Love To See Him Play For Jamaica». Jamaica Gleaner.
  30. ^ Sweden 4 England 2. BBC Sport
  31. ^ «Hodgson impressed by England’s young lions». Special Broadcasting Service.
  32. ^ «Henderson hails 'fearless' Sterling after winger’s man-of-the-match performance for England». Liverpool Echo.
  33. ^ «England 4–0 Lithuania». BBC Sport.
  34. ^ «Raheem Sterling dropped by England after Joe Gomez clash before Euro 2020 qualifier». BBC Sport.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]