Радаслаў Астроўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Радаслаў Астроўскі (25 кастрычніка 1887, Запольле, Беларусь — 17 кастрычніка 1976, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША) ― беларускі палітычны актывіст і лідэр, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады, марыянеткавага беларускага ўраду пад нямецкай адміністрацыяй у 19431944 гадах.

Зьмест

[рэдагаваць] Маладосьць

Радаслаў Астроўскі нарадзіўся 25 кастрычніка 1887 году ў мястэчку Запольле Слуцкага павету Менскай губэрні. Паступіў у Слуцкую ґімназію, але быў выключаны за ўдзел у Расейскай Рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. У 1908 годзе быў прыняты на матэматычны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. У 1911 годзе арыштаваны за ўдзел у рэвалюцыйных хваляваньнях. Утрымліваўся ў астрогах Санкт-Пецярбургу і Пскове.

Пасьля выхаду на свабоду ў 1912 годзе, аднавіўся ва ўнівэрсытэце, і пазьней перавёўся ў Тартускі ўнівэрсытэт, дзе скончыў фізыка-матэматычны факультэт.

Працаваў настаўнікам ў Чанстахове (Польшча) і ў Менску. З 1915 па 1917 выкладаў у Менскім настаўніцкім інстытуце. Пасьля лютаўскай рэвалюцыі 1917 году быў камісарам Часовага ўраду Слуцкага павету. У верасьні таго ж году заснаваў Слуцкую беларускую гімназію і стаў яе дырэктарам.

Астроўскі выступіў супраць кастрычнікай рэвалюцыі 1917 году. Быў дэлеґатам Першага Ўсебеларускага Зьезду. Выступаў за беларускую незалежнасьць у прэсе. Удзельнічаў у Слуцкім Паўстаньні 1920 году.

[рэдагаваць] Палітычная дзейнасьць у Заходняй Беларусі

У 1921 годзе пераехаў у заходнюю Беларусь. З 1924 па 1936 працаваў дырэктарам Віленскае беларускай гімназіі.

У другой палове дваццатых гадоў рэзка зьмяніў свае палітычныя погляды. У лютым 1924 году стаў ініцыятарам стварэньня праўрадавага прапаґандысцкага Польска-Беларускага Таварыства. Пасьля ягонага распаду ў тым жа годзе, супрацоўнічаў зь Беларускай Камуністычнай Партыяй (бальшавікоў) і з Камуністычнай Партыяй Заходняй Беларусі, курыраваў падпольны камсамол у сваёй гімназіі.

З 1925 па 1926 год быў намесьнікам старшыні Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, старшынём Таварыства Беларускай Школы, і дырэктарам Беларускага каапэратыўнага банка ў Вільні, празь які праходзілі сродкі на фінансаванне Грамады. У 1926 уступіў у Камуністычную Партыю Заходняй Беларусі, быў арыштаваны польскімі ўладамі, але апраўданы на судовым працэсе супраць Грамады.

У 1928 годзе Астроўскі зноў зьмяніў палітычную арыентацыю і стаў прапаґандаваць супрацоўніцтва з польскім урадам, за што настроіў супраць сябе многіх дзеячаў заходнебеларускага нацыянальнага руху. У траўні 1934 — сьнежні 1935 яны правялі над ім грамадзкі суд.

У другой палове 1930-х гадоў пад псэўданімам «Эра» публікаваў артыкулы ў розных беларускіх кнігах-календарох, і ў ґазэце «Родны край». У 1936 годзе вымушаны пакінуць Вільню і пераехаць у Лодзь.

[рэдагаваць] У час Другой сусьветнай вайны

Падчас нямецкай акупацыі 19391945 гадоў, Астроўскі актыўна супрацоўнічаў зь нямецкімі ўладамі. У 1941 годзе вярнуўся ў Менск, працаваў там у цывільнай адміністрацыі. Стварыў беларускія адміністрацыі ў Бранску, Смаленску і Магілёве, працаваў у гэтых гарадох бурґамістрам.

У 1943 годзе, Радаслаў Астроўскі стаў прэзыдэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады, стварэньне якой было ўрэшце рэшт дазволенае немцамі, якія пачалі цярпець паразы на ўсходнім фронце, і спадзяваліся набыць сымпатыі беларусаў, каб потым мабілізаваць іх супраць Чырвонай Арміі. Хаця рада ня мела асаблівых паўнамоцтваў, яна тым ня менш у дазволеных межах кіравала некаторымі галінамі жыцьця, напрыклад, адукацыяй.

Астроўскі быў адным з галоўных арґанізатараў Другога Ўсебеларускага Зьезду ў 1944 годзе.

[рэдагаваць] На эміграцыі

Пасьля вайны, ратуючыся ад саветаў, Астроўскі ўцёк у Заходнюю Нямеччыну. У 1956 годзе пераехаў у Злучаныя Штаты. Актыўна ўдзельнічаў у палітычным актывізьме беларускай дыяспары, быў галоўным ідэоляґам бэцээраўскай плыні эміґрацыі.

Радаслаў Астроўскі памёр 17 кастрычніка 1976 году ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі.

[рэдагаваць] Сям’я

Меў двух дзяцей: Віктара й Галіну[1].

[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Кіт, Барыс Радаслаў Астроўскі Успаміны Барыса Кіта пра вядомых людзей. «Родныя вобразы». Праверана 8 сакавіка 2011 г.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах