Рада старцаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рада старцаў Ісламскай рэспублікі Іран (па-пэрсыдзку: مجلس خبرگان‎‎ — Маджлі́с-э хэбрэга́н) — дзяржаўная ўстанова Ірану, якая прызначае Рахбара, таксама назірае за яго дзейнасьцю на пасадзе. Складаецца з 84 мучтахідаў — знаўцаў ісламскага права. Радцаў выбірае народ Ірану на прамых і тайных выбарах на васьмігадовы тэрмін. Цяпер дзейнічае чацьвертая Рада старцаў Ісламскай рэспублікі Іран. Старшынюе былы прэзыдэнт Ірану — Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані. Ён замяніў на гэтай пасадзе памёрлага Алегі Мэшкіні. Рада старцаў Ісламскай рэспублікі Іран зьбіраецца на два дні двойчы на год. Рада старажоў шарыяту можа ўхваліць або адхіліць любога чалавека ад пасады радцы ў Радзе старцаў Ісламскай рэспублікі Іран.