Радзівілаў (Украіна)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Радзівілаў | |||||
| Радивилів | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1564 | ||||
| Вобласьць: | Ровенская | ||||
| Раён: | Радзівілаўскі | ||||
| Плошча: | 6,94 км² | ||||
| Насельніцтва: | 10 190 (2006) | ||||
| Тэлефонны код: | +380-3633 | ||||
| Паштовы індэкс: | 35500—35508 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°07′43″ пн. ш. 25°15′52″ у. д. / 50.12861° пн. ш. 25.26444° у. д.Каардынаты: 50°07′43″ пн. ш. 25°15′52″ у. д. / 50.12861° пн. ш. 25.26444° у. д. | ||||
|
Радзівілаў на мапе Ўкраіны
Радзівілаў
|
|||||
Радзівілаў (па-ўкраінску: Радивилів) — места ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Слонаўка. Адміністрацыйны цэнтар Радзівілаўскага раёну. Насельніцтва 10 190 чал. (2006).
Знаходзіцца за 102 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Красьне — Здалбунаў.
Зьмест |
Этымалёгія назвы [рэдагаваць]
Места атрымала назву ў гонар свайго заснавальніка — Мікалая Радзівіла «Чорнага». За савецкім часам населены пункт насіў назву Чырвонаармейск.
Гісторыя [рэдагаваць]
- 1564: першы пісьмовы ўспамін пра паселішча, у Вялікім Княстве Літоўскім; валоданьне Мікалая Радзівіла Чорнага.
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1568: у Радзівілаве пісар Францішак склаў Радзівілаўскі Апостал.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1775: у мястэчку было 146 будынкаў.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Валынскай губэрні.
- 1870: атрымаў статус места.
- 1873: чыгунка злучыла Радзівілаў са Здалбунавам.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дубенскім павеце Валынскага ваяводзтва.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 1940: бальшавікі перайменавалі Радзвілаў у Чырвонаармейск.
- 30 чэрвеня 1941 — 19 сакавіка 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 1993: Вярхоўная Рада Ўкраіны вярнула месту гістарычную назву.
Насельніцтва [рэдагаваць]
- 1870 — 2864 чал., зь іх 79% юдаістаў.[1]
- 1910 — 14,6 тыс. чал.
- 1991 — 10,8 тыс. чал.[2]
- 2006 — 10 190 чал.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы дрваапрацоўчай і швацкай прамысловасьці.
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Багдан Баднарскі (1874—1968) — кнігазнавец, бібліёграф.
- Фёдар Бортнік (1911—2002) — краязнавец, палітычны вязень.
- Мікола Гірс (1820—1895) — міністар замежных справаў Расейскай імпэрыі.
- Герман Жукоўскі (1913—1976) — украінскі кампазытар.
- Юры Кірычук (1956—2002) — украінскі гісторык.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Radziwiłłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 476
- ^ Червоноармейск // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура [рэдагаваць]
- Ящук В. І. Радивилів. Краєзнавчі матеріали. — Рівне, 2004. — 180 с.
- Radziwiłłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 476
- Радзивилов // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Радзівілаў (Украіна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||
|
||||||||||||||||