Радзім Гаўдэнцый

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Помнік Сьв. Войцеху і Сьв. Радзіму ў Лібіцах над Цыдлінай

Радзі́м Гаўдэ́нцый (па-чэску: Radim, па-польску: Radzim Gaudenty, па-лацінску: Gaudentius, па-нямецку: Gaudentius; да 970 — пасьля 1006) — каталіцкі сьвяты, першы арцыбіскуп гнезьненскі і першы мітрапаліт на польскіх землях.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радзім быў пазашлюбным сынам Слаўніка, лібіцкага князя з роду Слаўнікавічаў. Меў зводнага брата Войцеха.

Дата нараджэньня Сьв. Радзіма дакладна невядомая і вылічаная толькі прыкладна (у пэрыяд паміж 960970 рокамі) на падставе таго факту, што для атрыманьня арцыбіскупскага тытулу мусіў быць не маладзейшы за 30 рокаў.

Пра Радзіма захавалася значна меней біяграфічных зьвестак, чым пра ягонага старэйшага брата Сьв. Войцеха. Ніводны зь ягоных сучасьнікаў не стварыў ягонае жыцьцеапісаньне. Паводле некаторых зьвестак, вучыўся разам з Войцехам у магдэбурскай школе, але гэта выглядае мала праўдападобным з-за іхняе розьніцы ва ўзросьце.

Па прызначэньні Войцеха біскупам (19 лютага 982[1]) працаваў у ягонай рэзыдэнцыі і з тае пары пастаянна дапамагаў свайму брату. У 988 року яны разам накіраваліся ў Італію з намерам пакрочыць далей у Сьвятую зямлю. Аднак дасягнуўшы толькі бэнэдыктынскага кляштара Монтэ-Касына, вярнуліся ў Рым. Там з братам далучыліся да бэнэдыктынскага кляштара Сьв. Баніфацыя і Алексія на Авэнтыне, дзе Радзім і прыняў імя Гаўдэнцый (990). У 992 року вярнуліся ў Прагу, адкуль неўзабаве (994) ізноў накіраваліся ў Рым.

Былі накіраваныя місіянэрамі да прусаў, ад рук якіх 23 красавіка 997 загінуў Войцех[2]. Сам Радзім, адпушчаны прусамі, разам зь іншым удзельнікам іхняе выправы Бэнэдыктам зьвярнуўся да польскага караля Балеслава I Храбрага з просьбаю выкупіць у прусаў цела свайго брата.

У 999 року быў высьвечаны ў Рыме на біскупа, і ў 1000 пастаўлены арцыбіскупам Гнезна.

Дата сьмерці таксама называецца толькі прыблізна: два чэскія нэкралёгі падаюць 12 кастрычніка, у той час як нэкралёг зь Люнэбургу14 кастрычніка[3]. Невядомы нават рок сьмерці, выказваюцца вэрсіі: 1006, 1011, 1016, 1020 або 1022.

Па ягонай сьмерці цела было пахаванае ў гнезьненскай катэдры. У 1039 року разам з астанкамі Сьв. Войцеха і пяці сьвятых братоў(cs) перавезены ў Чэхію і перапахаваны ў крыпце сьвв. Казьмы і Дзям’яна ў храме сьвятога Віта.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kol.: Malá československá encyklopedie, Praha 1987, sv. VI., s. 601.
  2. ^ Tamże, s.451; T. Sinka, Bł. Radzim Gaudenty, Kraków 2002, s.7
  3. ^ Władysław Abraham: Organizacja kościoła w Polsce do połowy XII w. Lwów 1890, s. 80 przyp. 1.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Vera Schauber, Hanns Michael Schindler. Rok se svatými. — 2. — Kostelní Vydří: Karmelitánské nakladatelství, 1997. — 702 с. — ISBN 80-7192-304-4
  • Bruno z Querfurtu. Život svatého Vojtěcha. — Praha: 1996.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]