Радрыга Дутэртэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Rodrigo Roa Duterte
Rodrigo Duterte (2009).jpg
Віцэ-мэр Давао
30 чэрвеня 2010 (3 гады таму) — цяперашні час
Мэр Давао
30 чэрвеня 2001 — 30 чэрвеня 2010
Наступнік: Сара Дутэртэ-Капрыё
Віцэ-мэр Давао
1986 — 30 чэрвеня 1988
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі места Давао
30 чэрвеня 1998 — 30 чэрвеня 2001
Папярэднік: Хесус Дэруза
Наступнік: Праспэра Награлес
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 28 сакавіка 1945 (69 гадоў)
Сьцяг Філіпінаў Маасін
Дзеці: Паолё З. Дутэртэ
Сара Дутэртэ-Капрыё
Сэбастыян З. Дутэртэ
Вероніка З. Дутэртэ
Адукацыя: Q3551584

Радры́га Ро́а Дутэ́ртэ[1] (па-ангельску: Rodrigo Roa Duterte; * 28 сакавіка 1945, Маасін, Усходняя Лейтэ, Філіпіны[2] — віцэ-мэр (з 2010) і былы мэр (2001—2010) места Давао[3].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын губэрнатара Вічэнтэ Дутэртэ. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацьвёра дзяцей, Радрыга стаў другім і старэйшым сынам. У 1951 року сям’я пераехала ў Давао.

У 1972 атрымаў юрыдычную адукацыю ў коледжы Сан Бэда. У 1998—2001 быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі места Давао. Пасьля гэтага тройчы пераабіраўся на мэра места Давао. У 2010 року саступіў пасаду сваёй дачцэ Сары.

За часам мэрства Радрыга Дутэртэ Давао ператварылася ў мірнае і спакойнае места. Узровень злачыннасьці ўпаў да такога ўзроўню, што мясцовыя турапэратары характарызуюць Давао як «адно з найбольш міралюбных месцаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі»[3].

За спосаб, якім Дутэртэ дасягнуў такога выніку, часопіс «Time» даў таму мянушку «Карнік»[3], а праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Amnesty International, асуджаюць яго за патураньне забойстваў карумпаваных чыноўнікаў і злачынцаў без расьсьледаваньня[3][4][5]. Дутэртэ абвяргае сваю датычнасьць да забойстваў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Personal Data from i-site.ph. URL last accessed 2006-10-14.
  2. ^ Maricar Jara-Puyod. Rodrigo Roa Duterte: The fearless Mayor of Davao // Manila Standard. — Mar 16, 2002. — С. 24—25.
  3. ^ а б в г Zabriskie, Phil. The Punisher (анг.) // Time : часопіс (азіяцкае выданьне). — 19 ліпеня 2002.
  4. ^ Philippines: Protect the community from crime - but not at the cost of human rights(анг.) News and features > News > July 2002. Amnesty International UK (24 ліпеня 2002). Праверана 15 студзеня 2013 г.
  5. ^ Philippines: Sharp rise in "vigilante" killings as human rights activist’s death remains unsolved(анг.). Amnesty International (люты 2005). Праверана 15 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]