Развод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Развод — фармальнае спыненьне (скасаваньне) сапраўднага шлюбу паміж жывымі мужам і жонкай. Ад разводу варта адрозьніваць прызнаньне шлюбу несапраўдным у судовым парадку і спыненьне шлюбу з прычыны сьмерці аднаго з супругаў.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі дзяржаўны развод царкоўных шлюбаў увялі за савецкім часам па падачы заявы адным з сужэнцаў[1]. Найбольшы лік разводаў на 1000 жыхароў краіны быў у 1999 годзе (4,71). У 2000 г. 696 разводаў прыпадала на 1000 шлюбаў. У 2009 годзе ў краіне адбылося 35 056 разводаў, што склала 45% ад заключаных за год шлюбаў[2]. У 2010 г. дзель паўторных разводаў дасягнула 15% ад агульнага ліку. Найбольш разводаў прыпадала на сужэнцаў ва ўзросьце 25-34 гадоў, на сем'і з адным дзіцём (45%) і безь дзяцей (36%). У сярэднім разбуралася палова шлюбаў. У 2011 г. Беларусь заняла 2-ое месца ў сьвеце па пашыранасьці разводаў (4,1 на тысячу жыхароў)[3]. Пры гэтым 4,6 разводу прыпадала на 1000 гарадзкіх жыхароў, 2,4 — на сельскіх. 461 гарадзкі развод прыпадаў на 1000 шлюбаў, у сельскай мясцовасьці — 366 разводаў[4]. У 2012 г. дзель разводаў перавысіла палову (512/1000) ад заключаных за год шлюбаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]