Разлад асобы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Разлад асобы (псыхапатыя; грэц. ψυχή + πάθοςдуша + пакута) — хваравіты стан душэўнай дзейнасьці чалавека. Адхіленьні характара, якія вызначаюць душэўнае аблічча асобы, выяўляюцца зь дзяцінства, яскрава выражаюцца ў падлеткаў і захоўваюцца цягам жыцьця. Праяўляецца няўзгодненасьцю пачуцьцёва-валявых уласьцівасьцяў асобы (празьмерная раздражняльнасьць, замкнёнасьць і самазасяроджанасьць), парушэньнем прыстасавальнасьці да навакольнага асяродзьдзя пры адносным захаваньні разважнасьці. Віды: 1) гістэрычны, 2) узбудлівы, 3) шызоідны[1], 4) дыссацыяльны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Уладзімер Кульчыцкі. Псіхапатыя // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2001. — Т. 13. — С. 104. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4