Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
«Разумнік Ўіл Гантынг» (па-ангельску: Good Will Hunting) — мастацкі фільм, зьняты рэжысэрам Гасам ван Сэнтам ў 1997 годзе, драма. Фільм прысьвечаны памяці Алена Гінзбэрга й Ўільяма Бэроўза. Фільм уваходзіць у сьпіс 250 лепшых фільмаў па вэрсіі IMDB.
Ўіл Гантынг (Мэт Дэйман) — хлопец з геніяльным інтэлектам, які дазваляе яму рабіць адкрыцьці ў найноўшых абласьцях матэматыкі, і эйдэтычнай памяцьцю, пры дапамозе якой яму зь лёгкасьцю атрымоўваецца назапашваць энцыкляпэдычныя веды. Але сам носьбіт гэтых талентаў мала надае ім значэньня: так, працуе ён простым прыбіральшчыкам у Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце, а пражывае — адзін у бедна абстаўленым доме ў заняпалых ваколіцах паўднёвага раёну Бостана. Зьяўляючыся хлопцам, не атрымаўшым добрага выхаваньня, ён падсьвядома абвінавачвае сябе ў сваім няшчасным жыцьцёвым старце і ператварае гэтую схаваную нянавісьць да сябе ў форму самасабатажу як на сваёй прафэсійнай ніве, так і ў эмацыйным пляне.
- Лепшы актор другога пляну (Робін Ўільямз)
- Лепшы арыгінальны сцэнар (Мэт Дэйман і Бэн Афлек)
Бэрлінскі кінафэстываль [рэдагаваць]
- Срэбраны мядзьведзь за выбітны ўнёсак (Мэт Дэйман)
Прэмія European Film Awards [рэдагаваць]
- Вбітны эўрапейскі ўнёсак у сусьветны кінематограф (Стэлян Скарсгард)
- Лепшы сцэнар (Мэт Дэйман і Бэн Афлек)
National Board of Review [рэдагаваць]
- Асаблівы ўнёсак у кінематограф (Мэт Дэйман і Бэн Афлек)