Разыгрываючы абаронца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Разыгрываючы абаронца Боб Коўзы (зьлева) — зорка НБА 1960-х гадоў

Разыгрываючы абаронца, плэймэкер ці першы нумар (па-ангельску: Point guard, play maker) — пазыцыя гульца ў баскетбольнай камандзе.

Разыгрываючы абаронца лепей за ўсіх бачыць поле, аналізуе месцазнаходжаньне нападаючых — і падчас прарыву і падчас пазыцыйнай атакі. Ён — дыспэтчэр, распасоўшчык, які пачынае ўсе камбінацыі і ўмацоўвае аброну, страхуе каманду пры хуткіх адрывах.[1].

Для гульцоў гэтага амплюа характэрна выдатнае валоданьне мячом, хуткасьць (некаторыя разыгрываючыя могуць паспрачацца з прафэсійнымі лёгкаатлетамі), спрытнасьць падчас праходу да колцаў, шмат хто валодае добрым скокам і могуць рабіць слэм-данк, як і больш высокія гульцы. Сярэдні рост разыгрываючых абаронцаў — 175—190 см.

Калі баскетбол толкі рабіўся папулярным, мэтаю 1-га нумару было адно толькі розыгрыш камбінацыі ў пачатку атакі, але цяпер разыгрывючы можа выконваць функцыі атакуючага абаронцы — так званыя «комбагарды». Яскравы прыклад такога гульца — Ален Айвэрсан, які з малым баскетбольным ростам (183 см), пачынаў кар’еру ў якасьці разыгрываючага, але ў сапраўднасьці гуляў як 2-і нумар.

Самым тытуляваным гульцом на гэтай пазыцыі зьяўляецца Мэджык Джонсан (рост 6' 9") — ён атрымаў званьне самага каштоўнага гульца НБА (MVP) 3 разы за сваю кар’еру. Сярод іншых гульцоў з такой узнагародаю — Оскар Робэртсан, Ален Айвэрсан і Стыў Нэш.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Управление командой в баскетболе», Александар Гомельскі, Масква, Советская Россия, 1985