Раймунд Качынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раймунд Качынскі
Rajmund Kaczyński
1 верасьня 1922(1922-09-01)17 красавіка 2005(2005-04-17) (82 гады)
Мянушка Ірка (Irka)
Месца нараджэньня Граева
Месца сьмерці Варшава
Прыналежнасьць Польшча
Род войскаў пяхота
Гады службы 1941—1944
Званьне паручнік
Бітвы/войны Варшаўскае паўстаньне
Узнагароды
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Крыж Мужных
Крыж Мужных

Раймунд Качынскі (па-польску: Rajmund Kaczyński; 1 верасьня 1922 году ў Граеве — 17 красавіка 2005 году ў Варшаве) — польскі інжынэр. Муж Ядзьвігі зь Ясевічаў Качынскай, бацька Леха й Яраслава Качынскіх.

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначнага чыноўніка Аляксандра Качынскага й Францішкі зь Сьвянткоўскіх, родам з Адэсы. Бацькі найперш жылі ў мястэчку Граева, потым, у 1927—1939 гадох, у Баранавічах, дзе Аляксандар быў начальнікам экспэдыцыі чыгуначнай станцыі, а маці занімалася гандлем нерухомасьцю. У 1939 годзе сям’я пераехала ў Берасьце, адкуль уцякла напачатку войны ў Варшаву[1].

Раймунд Качынскі навучаўся ў Дзяржаўнай вышэйшай школе будаваньня машын і Дзяржаўнай вышэйшай тэхнічнай школе. Дзейнічаў у кансьпірацыі. 1 жніўня 1944 году, напачатку Варшаўскага паўстаньня удзельнічаў у атаку на тор скачкоў на варшаўскім Служаўцу. Паранены, страціў палец. Апекавалася ім мэдсястра Галена Валовіч, цётка Браніслава Камароўскага [1]. Біўся да канца паўстаньня. Быў узнагароджаны Срэбраным крыжам ордэна Віртуці Мілітарі (2 кастрычніка 1944) [2], а таксама Крыжам Мужных[1].

У 1947 годзе скончыў факультэт мэханічны Лодзкай палітэхнікі. Працаваў у дзяржаўным аптычным прадпрыемстве ды будовах. Быў выкладчыкам Варшаўскай палітэхнікі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Bianka Mikołajewska, Ewa Winnicka, Agnieszka Dobosz, Co zostało z księżyca // polityka.pl, 7 marca 2007
  2. ^ Wielka Ilustrowana Encyklopedia Powstania Warszawskiego, tom 4. Kawalerowie Orderu Wojennego Virtuti Militari – Powstanie Warszawskie. Oprac. Andrzej Krzysztof Kunert, Dom Wydawniczy «Bellona», Warszawa 1997. ISBN 83-87224-00-6.