Райца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Райца
лац. Rajca
Царква і плябанія
Царква і плябанія
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Карэліцкі
Сельсавет: Райцаўскі
Насельніцтва: 305 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1596
Паштовы індэкс: 231453
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°25′0″ пн. ш. 25°57′0″ у. д. / 53.41667° пн. ш. 25.95° у. д. / 53.41667; 25.95Каардынаты: 53°25′0″ пн. ш. 25°57′0″ у. д. / 53.41667° пн. ш. 25.95° у. д. / 53.41667; 25.95
Райца на мапе Беларусі ±
Райца
Райца
Райца
Райца
Райца
Райца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ра́йца[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Зямчаткі. Цэнтар сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 305 чалавек. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы захад ад Карэлічаў, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на аўтамабільнай дарозе Карэлічы — Наваельня.

Райца — старажытная вёска на гістарычнай Наваградчыне. Да нашага часу тут захаваліся сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў і Спаская царква з плябаніяй, помнікі архітэктуры XIX ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква. Н. Орда, 1864—76 гг.

Першы пісьмовы ўпамін пра сядзібу ў Райцы датуецца 1530 годам[2]. У гэты час вёска знаходзілася ў валоданьні роду Раецкіх.

У дакумэнтах Візытаў уніяцкіх цэркваў Менскага і Наваградзкага сабораў 1680—1682 гадоў у Райцы ўпамінаецца царква ў гонар Раства Хрыстова, збудаваная з фундацыі Раецкіх. Сьвятаром у парафіі служыў а. Мікалай Раецкі, яму дапамагаў а. Андрэй Тамашэўскі. Парафія аб’ядноўвала 405 вернікаў[3] .

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, 21.02.1916 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Райца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце[4]. У 1811 годзе пажар зьнішчыў старую царкву. У 1816—1817 гадох палкоўнік Канстантын Раецкі збудаваў новую Спаскую царкву. Яе будынак з бутавага каменю і цэглы выконваў ролю пазавальні Раецкіх. У царкве захоўваўся мясцовашанаваны абраз Божай Маці, пакрыты масіўнаю срэбнай рызай.

Перад ліквідацыяй Уніі ў 1839 годзе да парафіі Сьвятога Спаса (Перамяненьня Гасподняга) у Райцы Наваградзкага дэканату належылі 1661 вернік, якімі апекаваліся сьвятары: а. Язэп Гарбацэвіч (парах, 50 гадоў) і а. Міхал Бараноўскі (вікары, 30 гадоў). Парафіі належала 2 валокі зямлі, фундушавы капітал складаў 3000 рублёў срэбрам, а яе гадавы даход быў 150 рублёў срэбрам [5]. Па ліквідацыі Уніі царква належала рыма-каталікам, аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады адабралі яе ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскаму патрыярхату).

У ХІХ ст. Райца належала брату каханай Адама Міцкевіча МарыліЮзэфа Верашчакі. У 1897 годзе Верашчакі прадалі маёнтак Путкамерам (унукам Марылі). У 1910 годзе яго атрымала ў пасаг дачка Яніна, пабраўшыся шлюбам з прафэсарам Кракаўскага ўнівэсітэту Адамам Жултоўскім.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ўзду занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Райца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Райцаўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Райца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны Жултоўскія падаравалі свой маёнтак разам з домам, бібліятэкай, калекцыямі малярства і антыкварыяту сёстрам-палатынкам, а самі канчаткова перабраліся жыць у Кракаў.

У 1939 годзе Райца ўвайшла ў БССР. Па Другой сусьветнай вайны ў колішнім шляхецкім доме разьмясьціўся шпіталь, пазьней — лякарня і паліклініка, потым — вясковая амбуляторыя. У канцы 1990-х гадоў будынак апусьцеў і, як і парк, пачаў прыходзіць у заняпад. У 2009 годзе моцна занядбаны будынак набыла сям’я мастакоў, якія забавязаліся стварыць тут прыватны дом-музэй саломкі і сучаснага мастацтва[2].

За савецкім часам улады спрабавалі разбурыць царкву трактарамі. Аднак, зрабіць гэтага ня здолелі і далі рады толькі зрынуць статую Панны Марыі з фасаду ды пабурылі дэкаратыўныя вежы і кантрафорсы, якія ўмацоўвалі будынак. Помнік адбудавалі ў 2000-я гады як царкву Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату пад тытулам Сьвятой Барбары.

На 2001 год у Райцы было 119 двароў. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 319 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 320 чал.[8]; 2010 год — 305 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Райцы працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 249.
  2. ^ а б Сляды спадчыны. Райца // Intex-press, 27 жніўня 2012 г.
  3. ^ Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.» / Уклад. Д. Лісейчыкаў. — Менск, 2009.
  4. ^ Jelski A. Rajce // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 493.
  5. ^ Radwan M. Carat wobec Kościoła greckokatolickiego w zaborze rosyjskim 1796-1839. — Lublin, 2004. S. 21.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 273.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]