Рака (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ра́ка[1] — возера ў Браслаўскім раёне. Плошча 0,83 км². Найбольшая глыбіня 17 м. Даўжыня 3 км. Найбольшая шырыня 0,76 км. Даўжыня берагавой лініі 7,3 км. Аб′ём вады 4,87 млн м³. Плошча вадазбору 116 км². У басэйне ракі Друйкі, за 5 км на захад ад г. Браслаў, каля в. Зарачча. Схілы катлавіны вышынёй да 18 м, парасьлі хмызьняком, у верхняй частцы разараныя, усходнія і заходнія тэрасаваныя (вышыня 3—3,5 м). Берагі зьліваюцца са схіламі, на поўдні нізкія, забалочаныя. Дно ілістае, у прыбярэжнай частцы пясчанае. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расьліннасьці шырынёй да 8 м. Упадаюць ручаі з азёраў Рожава, Бужа і Мізерышкі; выцякае р. Рака (злучае яго з возерам Дрывяты).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. №306.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. -Мн.: БелСЭ, 1986. −599 с, 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.