Ракіроўка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ракіроўка — гэта асаблівы шахматны ход, пры якім рухаюцца адразу дзьве фiгуры: кароль і ладзьдзя.
Ракіроўка робіцца наступным чынам: кароль пераходзіць на дзьве клеткі да ладзьдзі (гэта адзiны выпадак, калі ён ходзiць адразу на два палі), а ладзьдзя перамяшчаецца ў суседнюю клетку побач з каралём па іншую клетку ад караля. Калi гулец пачынае ракіроўку з ладзьдзi, гэта парушеньне правілаў, i гулец абавязаны хадзіць толькі ладзьдзёю (кароль ужо ня можа «пераскочыць» цераз ладзьдзю).
Гістарычна ракіроўка нарадзілася як спрашчэньне стратэгічнага манэўру: уводу караля ў крэпасьць і выхаду ладзьдзі ў бой. Паколькі гэта вельмі моцны ход, iснуюць абмежаваньні на яго:
- кароль можа ракiравацца, калi ён яшчэ не хадзіў;
- ён ракіруецца з ладзьдзёю, якая яшчэ не хадзіла;
- паміж імі мусіць ня быць іншых фігур;
- кароль ня можа перахадзіць цераз шах;
- кароль ня можа ракіравацца, калі ён пад шахам.
Ракіроўка з каралеўскаю ладзьдзёю называецца кароткаю, а зь візыраваю — доўгаю ракіроўкай (у гэтых выпадках ладзьдзя ходзіць на дзьве альбо тры клеткi адпаведна). У міжнароднай альгебраічнай натацыі кароткая ракіроўка пазначаецца «0—0» (два нулі), а доўгая — «0—0—0» (тры нулі).

