Ракітнаўскі раён (Ровенская вобласьць)
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Ракітнаўскі раён Рокитнівський район |
|
| Краіна | Украіна |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Ровенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ракітнае |
| Дата ўтварэньня | 1939 |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2001) | 52 тыс.чал |
| Нацыянальны склад | украінцы — 83,6% беларусы — 15,4% расейцы — 0,4% палякі — 0,4%. |
| Плошча | 2350 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
Ракітнаўскі раён (па-ўкраінску: Рокитнівський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Ровенскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ракітнае.
Мяжуе на поўначы зь Пінскім раёнам Беларусі.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Першыя паселішчы на тэрыторыі раёну згадваюцца ў апісаньні ўласнасьці ўкраінскіх магнатаў сярэдзіны 16 стагодзьдзя. З часу заснаваньня і да 1922 году паселішча было вядомае як Ахотнікава. Паходжаньне гэтай назвы найперш зьвязвалі зь імем уласьніка земляў. Новы этап разьвіцьця паселішча пачаўся ў 1888 годзе, калі бэльгіец Розэнбэрг выкупіў невялікую дзялянку з кварцавымі пяскамі у ваколіцы сяла Ракітнае. Гэтыя пяскі былі прыдатныя для шкловарэньня, а таму тут былі ўсе неабходныя ўмовы стварыць, няхай і прымітыўную, але дзейную гуту. Гэта зрабілася штуршком для хуткага разьвіцьця паселішча, і ў выніку ў 1898 годзе быў заснаваны шклозавод.
У 1900 праз раён была пракладзеная чыгунка Кіеў—Ковель. Каляіна праходзіла праз паселішча, і такім чынам зьявілася чыгуначная станцыя «Ракітнае» («па-ўкраінску: Рокитне»), што станоўча сказалася на разьвіцьці прамысловасьці ў краі. Паводле Рыскай мірнай дамовы Ахотнікава адыйшло да Польшчы. Праз год паселішча было перайменаванае ў Ракітнае, а чыгуначная станцыя атрымала назву Ракітнае-Валынскае («па-ўкраінску: Рокитне-Волинське»).
У верасьні 1939 году Ракітнае ў складзе Заходняй Украіны было далучанае да УССР, а праз год, у студзені 1940 году паселішча зрабілася раённым цэнтрам.
Цікавыя факты[рэдагаваць]
- Ракітнаўскі раён зьяўляецца адзіным раёнам ва Ўкраіне, дзе беларусы займаюць другое месца па колькасьці насельніцтва (15,4% згодна з вынікамі Ўсеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 году).[1]
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Про кількість та склад населення Рівненської області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року // Всеукраїнський перепис населення 2001
Літаратура[рэдагаваць]
- Барыс Тумар. Беларуская Ўскраіна // Наша Ніва № 43 (200), 23—30 кастрычніка 2000
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|||||||||||||