Рак лёгкіх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рак лёгкіх
Спэцыяльнасьць анкалёгія, пульманалёгія
Сымптомы боль у грудзёх, кашаль, крывехарканьне, зморанасьць, зьмізарненьне, анарэксія, дыхавіца, хрып
Прычыны сьмерць
Фактары рызыкі курэньне[d][1]
Рак лёгкіх у Вікісховішчы

Рак лёгкіх — утварэньне ракавай пухліны на эпітэлі сьлізьніцы лёгкага.

У 2012 годзе ад хваробы памерла 1,2 млн чалавек у сьвеце[2]. Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя (Жэнэва, Швайцарыя), за 2012 год 223 000 сьмерцяў у выніку хваробы адбылося праз забруджваньне паветра. Зь іх звыш 50 % сьмерцяў прыпала на Кітай і краіны Паўднёва-Ўсходняй Азіі. У прыватнасьці ў Кітаі да сьмяротнасьці прывёў смог у сталіцы і іншых мэгаполісах у выніку імклівай індустрыялізацыі[3].

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хваробе спрыяе тытунепаленьне, у тым ліку пасіўнае, узьдзеяньне азбэсту, аршэньніку і радону, абпраменьваньне і сухоты.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца праз пастаянны кашаль, кроў у макроцьці, бранхіт, боль у грудзях і зваротную пнэўманію[4].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 2011 г. на рак лёгкага захварэлі 4460 жыхароў Беларусі. Сьмяротнасьць ад хваробы склала 71% ад ліку захварэлых[5].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ (нявызначаны загаловак)PMID:27543155
  2. ^ Беларусь супраць тытуню // 1-я клінічная паліклініка Цэнтральнага раёна г. Менска Праверана 30 красавіка 2013 г.
  3. ^ Бруднае паветра выклікае рак // Зьвязда : газэта. — 19 кастрычніка 2013. — № 198 (27563). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Сьвятлана Барысенка. Скрынінг раку // Зьвязда. — 23 красавіка 2009. — № 76 (26434). — С. 6.
  5. ^ Іна Студзінская. Сьмяротнасьць ад раку лёгкіх — 71% // Радыё «Свабода», 15 лістапада 2012 г. Праверана 13 лістапада 2015 г.