Рак (захворваньне)
Карцынома (па-старажытнагрэцку: carcinos; па-лацінску: cancer — рак, па-лацінску: oma — пухліна), рак — вялікая, гетэрагенная кляса захворваньняў, пры якіх група вузаў паказваюць некантралюемы рост, ўварваньне й разбурэньне навакольных тканінаў, а часта мэтастазу, дзе пухлінныя вузы распаўсюджваюцца ў іншыя месцы арганізму праз лімфатычную сыстэму альбо праз кроў. Гэтыя тры злаякасныя ўласьцівасьці рака дыферэнцуюць злаякасныя пухліны ад дабраякасных, якія не растуць бескантрольна, урывацца толькі ў лякальныя органы альбо мэтастазы знаходзяцца ў рэгіянальных лімфатычных вузлах аддаленых участкаў цела, як то галаўны мозг, косьці, печань ці іншыя органы.
Дасьледчыкі дзеляць прычыны раку на дзьве групы: з-за вонкавых чыньнікаў, а таксама з-за спадчынна-генэтычных чыньнікаў. Рак зьяўляецца ў першую чаргу вонкавай хваробай, аднак генэтыка ўплывае на рызыку некаторых відаў раку[1]. Агульныя экалягічныя фактары, якія вядуць да раку, уключаюць: ужываньне тытуню, дрэннае харчаваньне й атлусьценьне, інфэкцыі, радыяцыя, адсутнасьць фізычнай актыўнасьці й забруджаньне навакольнага асяродзьдзя. Гэтыя экалягічныя фактары выклікаюць павышэньне альбо парушэньні ў генэтычным матэрыяле вузаў[2]. Размнажэньне вузаў зьяўляецца надзвычай складаным працэсам, які, як правіла, жорстка рэгулюецца некалькімі клясамі генаў, у тым ліку анкагенаў і антыанкагенаў. Спадчынныя альбо набытыя парушэньні ў гэтых рэгуляторных генах могуць прывесьці да разьвіцьця раку. Невялікі адсотак ад раку, прыкладна ў 5—10 %, цалкам спадчынны.
Наяўнасьць рака можа быць западозраная на падставе клінічных прыкметаў і сымптомаў, альбо прыкмечаная пасьля мэдыцынскай візуалізацыі. Канчатковы дыягназ раку, аднак, патрабуе мікраскапічнага дасьледаваньня ўзораў біяпсіі. Большасьць ракавых захворваньняў можна вылечыць, карыстаючыся такімі працэдурамі як хіміятэрапія, прамянёвая тэрапія й хірургічнае ўмяшаньне. Прагноз на вылячэньне раку істотна залежыць ад тыпу й месцазнаходжаньня раку й ступені захворваньня. Нягледзячы на тое, што захварэць на рак можа ў любым узросьце, некаторыя віды рака часьцей сустракаюцца ў дзяцей, чым у дарослых, агульная рызыка разьвіцьця рака павялічваецца з узростам, прыкладна да 80—85 гадоў. У 2007 годзе рак выклікаў каля 13% усіх чалавечых сьмерцяў у сьвеце (7,9 млн. чалавек). Колькасьць захворваньняў павялічваецца штогод, як і сярэдняя працягласьць жыцьця[3].
Зьмест |
Папярэджаньне [рэдагаваць]
Прадухіленьню хваробы спрыяе ўніканьне вэнджанай і смажанай ежы, марынадаў, кансэрваў, саленьняў і сьпірту, адмаўленьне ўжыцьця харчаваньня зь цьвільлю, гарачых ежы і пітва, выкарыстаньне ачышчанай побытавым фільтрам вады для піцьця і гатаваньня, штодзённае ужыцьцё варанай і тушанай ежы, жоўта-зялёнай і аранжавай гароднiны і садавiны, цытрусавых, крыжакветнай гародніны(en), ягадаў, цыбулі, часныку, бабовых, гарбаты, сухафруктаў, малочных вырабаў, морапрадуктаў, цэльнага зерня і вотруб'я злакавых, штодзённая разьмінка і ўніканьне стрэсаў[4].
Праявы [рэдагаваць]
Хвароба выяўляецца праз ушчыльненьне і раскеліны ў роце, на вуснах і языку, працяглы кашаль без палёгкi, кроў у макроцьці, ахрыплы голас, кравянісныя выдзяленьні з смочка, разлад страваваньня і цяжкасьці з глытаньнем, страту вагі, слабасьць, павышаную стомленасьць і тэмпэратуру, бледнасьць і зуд скуры, патлівасьць, павелічэньне лімфатычных вузлоў, цяжкасьці з апаражненьнем мачавіка і кішачніка, кроў у брулях, павелічэньне ніжняй часткі жывата, зьмену выгляду радзімкі і незагойныя раны[5].
Беларусь [рэдагаваць]
На 2001 г. на ўліку стаяла 155 тыс. хворых (1,6% насельніцтва). У 2006 г. выявілі 33 880 хворых. На 11 верасьня 2007 г. на ўліку стаяла амаль 203 тыс. чалавек[6] (2,1% насельніцтва). За 2002—2012 гады дзель хворых у насельніцтве ўзрасла на 34%. За 2011 г. захварэла звыш 44 тыс. жыхароў краіны[7]. На 9 сакавіка 2012 г. налічвалася амаль 253 тыс. хворых[8] (2,7% насельніцтва).
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Anand P, Kunnumakkara AB, Kunnumakara AB, et al. (September 2008). "Cancer is a preventable disease that requires major lifestyle changes". Pharm. Res. 25 (9): 2097–116.
- ^ Kinzler, Kenneth W.; Vogelstein, Bert (2002). "Introduction". The genetic basis of human cancer (2nd, illustrated, revised ed.). New York: McGraw-Hill, Medical Pub. Division. p. 5. ISBN 978-0-07-137050-9.
- ^ Jemal, A; Bray, F, Center, MM, Ferlay, J, Ward, E, Forman, D (2011-02-04). "Global cancer statistics". CA: a cancer journal for clinicians 61 (2): 69–90.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Супрацьпухлінныя парады // Зьвязда : Газэта. — 6 кастрычніка 2009. — № 188 (26546). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сьвятлана Барысенка, Натальля Карпенка. Перамагчы «ракавыя» абставіны (частка 1) // Зьвязда : Газэта. — 10 студзеня 2006. — № 4 (25593). — ISSN 1990-763x.
- ^ БелаПАН. За апошнія 10 гадоў у Беларусі выяўлена 346 тыс. хворых на рак // Наша Ніва, 11 верасьня 2007 г. Праверана 2 траўня 2013 г.
- ^ Алена Спасюк. У Беларусі за дзесяць гадоў захворваньне на рак павялічылася амаль на 35% // БелаПАН, 13 чэрвеня 2012 г. Праверана 2 траўня 2013 г.
- ^ Натальля Марцалева. Сёлета ў мэдыцынскіх установах краіны пачнуць ствараць міжраённыя скрынінгавыя цэнтры для дыягностыкі многіх відаў раку // Белтэлерадыёкампанія, 9 сакавіка 2012 г. Праверана 2 траўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Рак (захворваньне) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сьвятлана Барысенка, Натальля Карпенка. На раньніх стадыях рак не фатальны (часткі: 1, 2, 3, 4, 5, 6) // Зьвязда : Газэта. — 23-24, 28 сьнежня 2004, 4-6 студзеня 2005. — ISSN 1990-763x.
- Сьвятлана Барысенка, Натальля Карпенка. Перамагчы «ракавыя» абставіны (часткі: 2, 3, 4, 5, 6, 7) // Зьвязда : Газэта. — 11-14, 17-18 студзеня 2006. — ISSN 1990-763x.
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |