Раман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Рама́нэпічны літаратурны жанр, як правіла празаічны.

Тэрмін «раман» паходзіць ад францускага romanz альбо roman, што зьяўляецца скаротам лацінскага выразу romanice loqui — «гаварыць па-раманску», то бок на нэалацінскай мове. Паняткам «conte roman» пачалі называцца творы, напісаныя на народнай мове (замест агульнапрынятай лаціны).

Раман адрозьніваецца ад навэлі, аповесьці і апавяданьня сваёй працягласьцю і большай складанасьцю, больш дэтальнай распрацоўкай дзеяньня і абставінаў, большай колькасьцю герояў. Аднак існуюць і кароткія раманы, таксама як і доўгія апавяданьні.

Глядзіце таксама [рэдагаваць]