Раман Баркоўскі (Кукурудза)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
Раман Баркоўскі
Дата нараджэньня 14 траўня 1903(1903-05-14)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 сакавіка 1977(1977-03-02) (73 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак журналіст, актывіст, палітык, перакладнік

Раман Баркоўскі (сапр. прозьвішча Кукурудза; па-ўкраінску: Роман Борковський; 14 траўня 1903, с. Лапшын, Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі, Аўстра-Вугорская імпэрыя2 сакавіка 1977, Лёндан, Вялікабрытанія) — украінскі грамадзкі і палітычны дзяяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Добраахвотнікам уступіў ва Ўкраінскую галіцыйскую армію, ваяваў у Арміі УНР. Пасьля скончыў Львоўскі ўнівэрсытэт. Настаўнічаў у Чарткоўскай і Берэжанскай гімназіях. За нацыянальную дзейнасьць падвяргаўся прасьледаваньням з боку бальшавікоў.

На эміграцыі ў Нямеччыне прымаў актыўны ўдзел у дзейнасьці АУН пад кіраўніцтвам С. Бандэры, быў дырэктарам Украінскай гандлёвай школы ў г. Новы Ульм. Арганізатар украінскага грамадзка-палітычнага жыцьця ў Вялікабрытаніі. Адзін з заснавальнікаў часопіса «Визвольний шлях», Украінскай выдавецкай суполкі, чалец Рады Зьвязу ўкраінцаў Вялікабрытаніі (1949—1954), Старшыня ўправы Зьвязу ўкраінцаў журналістаў у Вялікабрытаніі. Дырэктар школы ўкраіназнаўства ў Лёндане (1955—1962). Галоўны рэдактар штотыднёвіка «Українська думка» (1962—1977). Аўтар артыкулаў на грамадзка-палітычныя тэмы, перакладчык.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пам’яті незабутнього друга // Визвольний шлях. №4. 1977.
  • Фостун С. // Борковський Роман. // Енциклопедія сучасної України. Т. 3. Київ. 2004. С. 321.