Раман Грабарэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Раман Грабарэнка
Рост 188 см
Вага 96 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок правы
Дата нараджэньня 24 жніўня 1992 (22 гады)
Месца нараджэньня Магілёў, Беларусь
Клюб Олбані Дэвілз
Выступаў за Філадэлфія Рэвалюшанз
Кэймп Брэтан
Друманвіль
Эльміра
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Драфт НХЛ незадрафтаваны
Гульнявая кар’ера 2009 — цяпер

Раман Грабарэнка (нар. 24 жніўня 1992, Магілёў) — беларускі хакеіст, абаронца клюбу «Олбані Дэвілз», які гуляе ў АХЛ, і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў кар’еру ў мінорных лігах Канады і ЗША, гуляў за «Філадэлфія Рэвалюшанз», «Кэймп Брэтан» і «Друманвіль», які выступаў у лізе Квэбэку. У 2012 годзе, дзякуючы пасьпяховай гульне за «Друманвіль», быў запрошаны на трэнінг-кэмп «Олбані Дэвілз», дзе праявіў свае таленты, пасьля чаго яго быў прапанаваны кантракт. 12 ліпеня 2013 году заключыў трохгадовы двубаковы кантракт зь «Нью-Джэрзі Дэвілз». Сэзон 2013/2014 зьявіўся для хакеіста адным з самых пасьпяховых, хакеіст правёў у АХЛ 48 гульняў, у якіх зарабіў 21 пункт — 6 галоў і 15 перадач.

Міжнародная кар'ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 году дэбютаваў за нацыянальнай зборную Беларусі на Чэмпіянаце сьвету 2012, у наступным годзе хакеіст таксама адзначыўся ўдзелам у ЧС, дзе, нягледзячы на слабую гульню зборнай увогуле, праявіў сябе няблага й нават забіў эфэктную шайбу ў браму зборнай Даніі. Прыняў удзел на хатнім для Беларусі Чэмпіянаце сьвету 2014.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгулярны сэзон і плэй-оф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгулярны сэзон Плэй-оф
Сэзон Клюб Ліга Гульні Галы Перадачы Пункты Штраф Гульні Галы Перадачы Пункты Штраф
2009–10 Філадэлфія Рэвалюшанз EJHL 32 4 5 9 59
2010–11 Кэймп Брэтан QMJHL 50 2 7 9 68 4 0 0 0 8
2011–12 Кэймп Брэтан QMJHL 30 1 5 6 26
2011–12 Друманвіль Вальціжэрз QMJHL 27 3 11 14 29 4 2 1 3 6
2012–13 Олбані Дэвілз АХЛ 34 1 4 5 18
2013–14 Эльміра Джэкілз ECHL 5 0 2 2 4
2013–14 Олбані Дэвілз АХЛ 48 6 15 21 26
АХЛ увогуле 82 7 19 26 44

Міжнародная статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Каманда Зборная Вынік Гульні Галы Перадачы Пункты Штраф
2008 Беларусь ЮЧС18 9 месца 6 0 0 0 2
2009 Беларусь ЮЧС18 11 месца 5 0 0 0 4
2012 Беларусь ЮЧС20-Д1 13 месца 5 2 2 4 2
2012 Беларусь ЧС 14 месца 7 0 1 1 0
2013 Беларусь ЧС 14 месца 7 1 0 1 2
2014 Беларусь ЧС 7 месца 8 0 2 2 2
Юнацкія ўвогуле 16 2 2 4 8
Дарослыя ўвогуле 22 1 3 4 4